Дом спецыялістаў (Віцебск)
Дом спецыялістаў — жылы дом, помнік савецкай архітэктуры 1930-х гадоў. Пабудаваны ў 1932—35 гадах па праекце С. Прэзьмы. Знаходзіцца на 1-й вуліцы Даватара, 14/9 горада Віцебска.
Адзін з 3 трох дамоў падобнага тыпу на тэрыторыі Беларусі, створаных па спецыяльных праектах, і закліканых павялічыць плошчу жылых пакояў і палепшыць абсталяванне бытавых памяшканняў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У кампазіцыі 50-кватэрнага будынка выдзелена кутняя пяціпавярховым частка з крамай на першым паверсе. Астатняя частка будынка мае 4 паверхі. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмам групоўкі аконных праёмаў, балконаў з глухой агароджай, лоджый, эркераў, вертыкальна зашклёных лесвічных клетак. Дом складаецца з секцый, на лесвічную пляцоўку выходзяць 2 кватэры (3 - і 4-пакаёвыя). Пакоі маюць убудаванае абсталяванне. Падчас Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі пры вызваленні Віцебска ад нямецкіх акупантаў 26 чэрвеня 1944 г капітан Д. В. Мясаедаў усталяваў на будынку чырвоны сцяг. У 1959 годзе ў гонар гэтай падзеі на доме спецыялістаў устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А.А.Воінаў / Віцебскі дом спецыялістаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1997. – Т. 4. – С. 227.