Перайсці да зместу

Дарфур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Султанат Дарфур на карце Афрыкі 1885 г.
Дарфур (тры штата) на карце Судана

Дарфур (араб. دار فور‎‎; «зямля народнасці фур») – сёння рэгіён на захадзе Судана, раён міжэтнічнага Дарфурскага канфлікту, які перарос ва ўзброенае супрацьстаянне паміж цэнтральным урадам, нефармальнымі праўрадавымі арабскімі ўзброенымі атрадамі «джанджавідаў» і паўстанцкімі групоўкамі мясцовага экватарыяльнага насельніцтва.

Сцяг Дарфура

На працягу некалькіх соцень гадоў існаваў незалежны султанат Дарфур. У 1899 ён быў далучаны да Судана англа-егіпецкімі войскамі. Вобласць падзелена на тры штата: Заходні Дарфур, Паўднёвы Дарфур і Паўночны Дарфур, якія аб’яднаны Часовым Урадам Дарфура. З-за генацыду мясцовага экватарыяльнага насельніцтва (народнасці фур) арабскімі ўзброенымі атрадамі Дарфур апынуўся ў стане гуманітарнай катастрофы і надзвычайнай сітуацыі з 2003 года.

31 ліпеня 2007 г. пачалася міратворчая аперацыя ААН і Афрыканскага Саюза. У ліпені 2010 года быў павінен прайсці рэферэндум аб будучыні рэгіёну. Жыхарам трэба было адказаць на пытанне ці жадаюць яны, каб Дарфур складаўся з трох асобных штатаў або застаўся адзін аўтаномны рэгіён Дарфур са сваёй канстытуцыяй і ўрадам.