Перайсці да зместу

Даніла Раманавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніла Раманавіч
Нараджэнне 1201
Смерць 1264
Месца пахавання
Бацька Раман Мсціславіч
Маці Раманава[d]
Жонка Ганна Мсціслаўна[d] і Даўспрункаўна Данілава[d]
Дзеці Шварн Данілавіч, Іраклій Данілавіч[d], Раман Данілавіч, Мсціслаў Данілавіч, Пераяслава Данілаўна[d], Sofie von Schwarzburg-Blankenburg[d], Леў Данілавіч, Ustinia Danilovna[d] і Кунігунда Славонская[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дані́ла Рама́навіч Га́ліцкі (укр.: Данило Галицький; 1201, па іншых дадзеных 1204 — 1264) — князь галіцкі (12051206, 12111212, 12291231, 12331235, 12381264), валынскі (12151231), вялікі князь кіеўскі (1240), першы кароль Русі (12541264), палітычны дзеяч, дыпламат і военачальнік.

Сын Рамана Мсціслававіча. Пасля доўгай і напружанай барацьбы аднавіў і адбудаваў Галіцка-Валынскую дзяржаву, створаную яго бацькам. З пераменным поспехам адбіваў мангольскую экспансію, адначасова нейтралізуючы ваенныя спробы заходніх суседзяў умешвацца ва ўнутраныя справы яго дзяржавы.

З 1211 княжыў у Галічы, у 1212 выгнаны, з 1221 — на Валыні. У 1229 завяршыў аб’яднанне валынскіх зямель, у склад якіх былі ўключыны Бярэсце, Кобрын, Бельск, Драгічын; яму падпарадкоўваліся таксама тураўскія і пінскія князі. У 1223 удзельнічаў у бітве супраць мангола-татараў на рацэ Калка, быў паранены. Разбіў войска Тэўтонскага ордэна ў Драгічынскай бітве. (1237 ці 1238). У 1238 канчаткова авалодаў Галічам, у 1239 — Кіевам, стаў вялікім князем кіеўскім.

Спрыяў развіццю гарадоў, прыцягваючы туды рамеснікаў і купцоў. Пры ім былі пабудаваны Холм, Львоў, Крамянец, Данілаў, Стажок, быў абноўлены Драгічын. Перанёс сталіцу Галіцка-Валынскага княства з Галіча ў Холм.

Ваяваў супраць Польшчы і Венгрыі (1245), літоўскіх феадалаў, прымусіў яцвягаў плаціць даніну. Канфліктаваў з літоўскімі князямі Міндоўгам і Войшалкам. Сын Данілы Раманавіча Шварн быў жанаты з дачкой Міндоўга, а другі сын — Раман — атрымаў ад Міндоўга Новагародскае, Ваўкавыскае і Слонімскае княствы.

Каб стварыць кааліцыю супраць мангола-татараў, у 1254 прыняў ад рымскага папы каралеўскую карону (каранаваўся ў Драгічыне). Выступаў супраць пашырэння каталіцтва. У 1259 быў вымушаны прызнаць залежнасць ад манголаў і ў 1260—1261 гадах па іх загадзе знішчыць некаторыя гарадскія ўмацаванні ў княстве.

Перыяд яго княжання быў часам найбольшага эканамічна-культурнага ўздыму і палітычнага ўзмацнення Галіцка-Валынскай дзяржавы. Мяжа княства праходзіла па Карпатах, Дняпры і Дунаі, пры ім яно стала адной з найбуйнейшых дзяржаў у Еўропе.

Зноскі