Перайсці да зместу

Кіраўнік дзяржавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Глава дзяржавы)
Выканаўчая ўлада
Партал:Палітыка · правіць

Кіраўнік дзяржавы — службовая асоба, якое валодае выключным правам прадстаўляць дзяржаву ўнутры краіны і ў міжнародных адносінах.

Паводле формы кіраўнік дзяржавы можа быць індывідуальным (фізічнай асобай) або калектыўным (органам публічнай улады). Форма кіраўніка дзяржавы ў розных краінах ёсць вынікам мноства фактараў, уключаючы форму дзяржаўнага кіравання, форму дзяржаўнага ладу, палітычныя традыцыі, палітычную філасофію кіруючага класу і інш.

У манархіях кіраўніком дзяржавы з'яўляецца манарх. У прэзідэнцкай рэспубліцы або паўпрэзідэнцкай рэспубліцы -- прэзідэнт.

У адных краінах (напрыклад, ЗША) прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады з прадстаўніцкімі функцыямі, у іншых (напрыклад, Германія) прэзідэнт мае некаторыя паўнамоцтвы выканаўчай улады з прадстаўніцкімі функцыямі. У абодвух выпадках канстытуцыя не называе прэзідэнта кіраўніком дзяржавы. Фактычна, кіраўніком дзяржавы ў рэспубліцы з'яўляецца народ, які дэлегуе прэзідэнту некаторыя функцыі кіравання дзяржавай на абмежаваны тэрмін.