Самы буйны сярод тушканчыкаў. У яго параўнальна кароткае цела (18,7-26 см даўжынёй); хвост у 1,3 разы даўжэйшы за тулава (25-30,5 см). Маса цела больш за 300 г. Галава круглявая з добра выразным шыйным перахопам. Мыска злёгку выцягнутая, але шырокая, сканчаецца рыльцам. Вушы параўнальна кароткія, 57-59 мм вышынёй. Ступні доўгія, дасягаюць 45 % даўжыні цела.
Афарбоўка верху спіны вагаецца ад буравата-вохрыстай або буравата-шэрай да бледна-пясчанай. Шчокі светлыя, амаль белыя. Горла, грудзі, брушка, перадплечча, а таксама ўнутраныя паверхні сцёгнаў чыста белыя. З вонкавага боку сцягна іржава-жоўтыя. Хваставы «сцяжок» двухколерны з чорнай асновай і белай вяршыняй, добра развіты, мае форму птушынага пяра.