Васіль Антонавіч Лявонаў
Васіль Антонавіч Лявонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (23) красавіка 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1972 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | урач, палітык, педыятр, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | Педыятрыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[3] (1921) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Марына Іванаўна Лягенчанка[1], Маіна Пятроўна Паўлава[2] |
Узнагароды |
Васіль Антонавіч Лявонаў (23 красавіка 1889, Варонеж, Расійская імперыя — 4 верасня 1972) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Адзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Доктар медыцынскіх навук (1924). Прафесар (1924). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (1914). У 1914—1918 гг. — ваенны ўрач, у 1918—1921 — клінічны ардынатар, затым асістэнт дзіцячай клінікі Варонежскага ўніверсітэта. У 1921—1924 гг. — прафесар кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Смаленскага ўніверсітэта. З 1924 г. прафесар, загадчык кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым Мінскага медыцынскага інстытута, у 1931—1940 гг. дэкан і намеснік дырэктара Мінскага медыцынскага інстытута. У 1940—1947 гг . віцэ-прэзідэнт АН БССР. Адначасова ў 1941—1944 гг. загадчык кафедры Горкаўскага і Новасібірскага медыцынскіх інстытутаў. З 1944 г. зноў загадчык кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1957—1971 гг. загадчык Сектара геранталогіі АН БССР. У 1947—1956 гг. член Прэзідыума АН БССР. У 1946—1954 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР .
Навуковая і арганізацыйная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Даследаванні прысвечаны умоўным следавым рэфлексам ў дзяцей, пранікальнасці сценак сасудаў галаўнога мозгу, ўзбагачэнню мікраэлементамі прадуктаў харчавання расліннага і жывёльнага паходжання, эпідэмічнага і сухотнага менінгіту дзяцей.
Заснавальнік і першы кіраўнік Таварыства дзіцячых урачоў БССР (1932—1972). Заснавальнік і першы кіраўнік кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта БДУ, затым Мінскага медыцынскага інстытута (1924—1968). Заснавальнік і першы дэкан факультэта аховы мацярынства і дзяцінства Мінскага медыцынскага інстытута (1931—1940). Заснавальнік і першы загадчык Сектара геранталогіі АН БССР (1958—1972).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш 110 навуковых прац, 4 манаграфій. Асноўныя працы:
- Материалы к изучению условных следовых рефлексов у детей. 1926.
- Условные рефлексы у детей-рахитиков. 1928.
- О содержании кобальта в крови и некоторых органах у детей. 1953.
- Некоторые вопросы патологии детского возраста : [сборник статей] / Белорус. о-во дет. врачей. 1967.
- Цинк в организме человека и животных. 1971 (совм. с Т. Л. Дубиной).
Зноскі
- ↑ Легенченко Марина Ивановна (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- ↑ Павлова Майя (Майна) Петровна (29.04.1929- ) (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- ↑ а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar117200&strq=l_siz=20
- ↑ а б https://www.bsmu.by/page/55/3081/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Антонавіч Лявонаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Памерлі 4 верасня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Прыволжскага даследчага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Новасібірскага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Прафесары
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педыятры СССР
- Педыятры Беларусі
- Віцэ-прэзідэнты НАНБ
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Загадчыкі кафедраў БДМУ
- Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі