Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс
Поўнае імя | Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 лістапада 1974[1] (50 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Нафтан | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Валерый Стрыпейкіс (нар. 13 лістапада 1974, Пінск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Адзін з найлепшых беларускіх нападнікаў на мяжы XX і XXI стагоддзяў.
У цяперашні час працуе трэнерам у наваполацкім «Нафтане».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў клубе Трэцяй лігі «Біёлаг-Бялкон» з Наваполацка. Пазней перабраўся ў іншы наваполацкі клуб «Нафтан-Дэвон» і менавіта там праявіў сябе як выдатны бамбардзір. У 1999 годзе перайшоў у адзін з мацнейшых на той час беларускіх клубаў мазырскую «Славію». У Мазыры тады аформіўся тандэм Стрыпейкіса з Раманам Васілюком, які дапамог «Славіі» выйграць золата чэмпіянату 2000.
Пазней гуляў за розныя іншыя клубы, амаль усюды адрозніваўся вялікай колькасцю забітых мячоў. У 2004—2005 гадах, вярнуўшыся ў «Нафтан», двойчы стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі.
У 2006—2007 гадах гуляў за «Гомель», дзе аднавіўся тандэм Стрыпейкіса з Васілюком.
У 2009 годзе чарговы раз трапіў у Наваполацк. Дапамог наваполацкаму клубу здабыць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі 2009, у фінале якога забіў мяч у браму салігорскага «Шахцёра».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]На працягу 1999—2001 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 5 матчаў, галамі не адзначаўся.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У канцы сезона 2011 абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Нафтане».
У другой палове 2012 года ў якасці аматара гуляў за клуб «Мёры» з Другой лігі, адначасова заставаўся трэнерам у «Нафтане». У студзені 2013 года стаў старшым трэнерам наваполацкага клуба. У чэрвені 2013 года, пасля пераходу галоўнага трэнера Паўла Кучарава на працу ў мінскае «Дынама», быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Нафтана». У гэтай якасці ён прывёў «Нафтан» да 10 месца ў чэмпіянаце 2013.
У снежні 2013 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Нафтана». Пад кіраўніцтвам Стрыпейкіса «Нафтан» добра выступіў у чэмпіянаце 2014, дзе доўгі час прэтэндаваў на медалі, але ў выніку фінішаваў пятым. У 2016 годзе наваполацкі клуб пакінула значаная колькасць футбалістаў, і праз некаторы час каманда апынулася на апошнім радку. У жніўні 2016 года Стрыпейкіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Нафтана»[2].
У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі[3]. У чэрвені 2019 года, пасля адстаўкі Крывушэнкі і прызначэння новага галоўнага трэнера Міхаіла Мархеля, пакінуў нацыянальную зборную[4].
У студзені 2020 года зноў апынуўся ў «Нафтане», дзе стаў памочнікам Тараса Чопіка[5]. У маі 2021 года пасля звальнення Чопіка стаў выканаўкам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[6], а ў ліпені быў зацверджаны на пасадзе[7]. У студзені 2022 года, пасля прызначэння новым трэнерам наваполацкага клуба Вячаслава Герашчанкі, застаўся ў трэнерскім штабе ў якасці яго памочніка[8].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2000
- Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1999, 2007
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2000, 2009
- Чэмпіён Літвы: 2003
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі (4): 1999, 2002, 2004, 2005
Зноскі
- ↑ Valeri Stripejkis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Нафтан" уволил Валерия Стрипейкиса
- ↑ Андрей Сацункевич, Олег Кузьменок и Валерий Стрипейкис будут ассистентами Игоря Криушенко в сборной Беларуси
- ↑ АБФФ рассталась со Стрипейкисом, Кузьменком и Сацункевичем. Ровнейко останется в штабе Мархеля
- ↑ Стрипейкис вернулся в "Нафтан"
- ↑ Чопик уволен с поста главного тренера "Нафтана". Команду будет тренировать Стрипейкис
- ↑ Стрипейкис утвержден на должность главного тренера «Нафтана»
- ↑ Геращенко назначен главным тренером "Нафтана"
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пінску
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Мёры
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Каўнас
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Валгар Астрахань
- Ігракі ФК Ружамберак
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Біёлаг-Бялкон
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Нафтан