Tamias lliger, 1811
Бурундукі́ (Tamias) — род млекакормячых сямейства вавёркавых.
Даўжыня цела да 19 см, хваста да 12 см; маса да 145 г. Уздоўж спіны на жаўтавата-бурым фоне 5 чорных палос.
Звыш 20 відаў. Пашыраны пераважна ў хвойных дясах Паўночнага паўшар’я. Найбольш вядомы бурундук азіяцкі (Tamias sibiricus), пашыраны ў лясах паўночнага ўсходу Еўропы і Азіі.
Добра лазяць па дрэвах, гнёзды робяць у норах.
Кормяцца насеннем дрэў, пупышкамі, грыбамі, ягадамі, зернем злакаў. Восенню збіраюць вялікія заласы ежы, якія выкарыстоуваюць вясной. Зімой у спячцы.
Промысел дзеля пушніны.