Банк БелВЭБ
Банк БелВЭБ | |
---|---|
Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 12 снежня 1991 (32 гады таму) |
Краіна | |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Васіль Мацюшэўскі (старшыня праўлення) |
Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 4 478 517 000 Br[2] |
Абарот | ▲ 315 млрд рублёў (2009 год; 112,4 млн $) |
Аперацыйны прыбытак | ▲ 61,4 млрд рублёў (2009 год; 21,9 млн $) |
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Аўдытар | Ernst & Young |
Матчына кампанія | Знешэканомбанк (Масква, Расія) |
Даччыныя кампаніі | «Белзнешстрах», «Белзнешэканомлізінг», «Белінтэртранс», «Знешэканомбуд» |
Сайт |
belveb.by (руск.) eng.belveb.by (англ.) |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Белзнешэканомбанк» (ААТ «Банк БелВЭБ») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. З’яўляецца даччыным банкам расійскага ўрадавага «Знешэканомбанка» ў Беларусі. 97,52 % у статутным фондзе ААТ належыць дзяржаўнай карпарацыі РФ «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)». Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе. Мае 24 філіялы, з якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслуг. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае:
- «Белзнешстрах»,
- «Белзнешэканомлізінг»,
- «Белінтэртранс»,
- «Знешэканомбуд»,
- «Інтэрэкан-Н»,
- «Міжнародны энергетычны цэнтр»,
- «Аграфірма „Орда“»,
- «Сівельга»,
- «Свет фітнесу».
Статутны фонд на 12 студзеня 2010 года складаў 605 млрд рублёў. З 1994 года абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995 года — і карткі Visa[4].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]22 лютага 2022 года Банк БелВЭБ быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як даччыная арганізацыя расійскага банка ВЭБ. Санкцыі ЗША былі ўведзены супраць Расіі за прызнанне самаабвешчаных ДНР і ЛНР[5].
З красавіка 2023 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[6].
Зноскі
- ↑ https://www.belveb.by/about/requisites/
- ↑ а б в г https://www.belveb.by/upload/iblock/4ce/4ce108af20f282796d22346b05572da3.pdf
- ↑ https://www.belveb.by/upload/iblock/42e/42e399b88f9bab90718b3e9eafec88b3.pdf
- ↑ Агульныя звесткі (англ.). ААТ «Белзнешэканомбанк» (17 лютага 2011).
- ↑ U.S. Treasury Imposes Immediate Economic Costs in Response to Actions in the Donetsk and Luhansk Regions (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (22 лютага 2022). Праверана 23 лютага 2022.
- ↑ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка (руск.)