Беларускі Калегіюм
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на 26 лістапада 2016 |
Беларускі Калегіюм — форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурнага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднееўрапейскіх і заходніх краін. Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадскіх асоб[1]. Калегіюм супрацоўнічае з Польскім Інстытутам у Мінску, выкладчыцкімі асяродкамі Варшаўскага і Львоўскага ўніверсітэтаў[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі Калегіюм быў створаны шэрагам няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асоб у лістападзе 1997 года. Адукацыйная дзейнасць калегіума пачалася 1 кастрычніка 1998 года.
У 2013—2014 гадах перажываў крызіс[3].
З 2013 года кіраўніком установы з’яўляецца Ірына Дубянецкая[4].
Навучальныя праграмы
[правіць | правіць зыходнік]Навучальныя праграмы ў Беларускім Калегіюме на 2015—2016 гг.:
- Журналістыка
- Найноўшая гісторыя
- Філасофія і літаратура
- Еўрапеістыка (пачалася у 2015 годзе [5]). Штогадовы набор звычайна адбываецца ў верасні-кастрычніку[6].
Апроч традыцыйных кірункаў выкладання на працягу навучальнага года адбываецца шэраг семінараў, спецкурсаў майстэрняў па фатаграфіі, палітычнай тэорыі, мастацкім перакладзе, літаратурныя слэмы [7], дыскусіі[8] і інш.
Калегіюм не мае сталага памяшкання. Заняткі адбываюцца ў розных месцах, найбольш часта ў Беларускім ПЭН-цэнтры.
Прынцыпы
[правіць | правіць зыходнік]- заходне- і сярэднееўрапейскія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;
- сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;
- параўнальны навуковы і навучальны падыход;
- крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сітуацыю;
- каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадства.
Выдавецкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі Калегіюм актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю («ПрайдзіСвет», «Праўнік», «Макулатура» і «Паміж»)[4].
Выкладчыкі і выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]і іншыя.
Сярод вядомых выпускнікоў журналіст Глеб Лабадзенка, паэтэса і перакладчыца Марыйка Мартысевіч, рэдактар часопіса перакладной літаратуры Юлія Цімафеева, пісьменніца Аксана Спрынчан, лаўрэаты прэміі «Дэбют» Наталка Харытанюк, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Адамовіч, журналісты Сяргей Будкін, на аддзяленні гісторыі вучыўся палітолаг Андрэй Казакевіч і інш.[3]
Дадатковыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]На працягу шэрагу гадоў у Вільнюсе выдаецца цыкл кніг, прасвечаных вядомым беларускім дзеячам пад назвай «Бібліятэка „Беларускі Калегіюм“»[9].
Зноскі
- ↑ http://edu.adukatar.net/articles/belaruski-kalegiyum-prastora-yakaya-dae-bolsh-chym-adukacyyu Архівавана 7 сакавіка 2014.
- ↑ http://susvet.info/node/4158 Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ а б http://news.tut.by/society/388945.html Архівавана 8 красавіка 2014.
- ↑ а б http://www.svaboda.org/content/article/25117889.html
- ↑ http://palityka.org/2015/02/prahrama-eurapejski-sajuz-bielaruskaha-kaliegijuma/
- ↑ http://kyky.org/mag/places/kak-eto-bylo-mova-tatu-shabany-i-trupy
- ↑ http://budzma.by/news/zdziwlyac-i-khvalyavac-yak-10-maladykh-paetaw-slemilisya.html
- ↑ http://palityka.org/2014/04/dyskusiya-belaruskaga-kalegiyuma-chym-gandlyuyuc-belaruskiya-intelektualy-paspyaxova-prajshla-27-sakavika-2014-g/
- ↑ http://www.knihi.by/spis/knihi/seryja-biblijateka-bielaruski-kalehijum