З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У гэтай старонкі няма
правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць
не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
Аперацыі над мноствамі дазваляюць атрымаць з аднаго або некалькіх існуючых мностваў новае мноства. Асноўныя аперацыі над мноствамі:
- аб’яднанне мностваў мае вынікам мноства, якое месціць усе элементы, якія ўваходзяць хаця б у адно з гэтых мностваў (у A, у B, або ў A і B адначасова)
- перасячэнне мностваў мае вынікам мноства, якое месціць усе элементы, якія ўваходзяць у абодва мноствы (і ў A, і ў B)
- дапаўненне (адніманне) мностваў мае вынікам мноства, якое месціць усе элементы, якія ўваходзяць у A, але не ўваходзяць у B