Анджэй Абрамовіч
Анджэй Абрамовіч | |
---|---|
польск.: Andrzej Abramowicz | |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 2011[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг |
Месца працы | Інстытут гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай акадэміі навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Анджэй Абрамовіч (14 студзеня 1926, Люблін, Польшча — 23 кастрычніка 2011, Лодзь, Польшча) — польскі археолаг, прафесар гістарычных навук (1982), які спецыялізуецца на сярэднявечнай археалогіі і гісторыі археалогіі. Ганаровы член Лодзінскага навуковага таварыства
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1949 года працаваў у Археалагічным музеі ў Лодзі. У 1952 годзе скончыў Лодзінскі ўніверсітэт. З 1955 года ў Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай акадэміі навук, намеснікам кіраўніка Аддзела археалогіі сярэдневяковай Польшчы. Рэдактар штогодніка «Fasciculi Archaeologiae Historicae».
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе гісторыю археалогіі пераважна XIX ст. У сваіх працах звяртаецца да польска-беларускіх сувязей, як частку польскай археалогіі разглядае дзейнасць А. Нарушэвіча, Т. Нарбута, З. Даленгі-Хадакоўскага, Я. і К. Тышкевічаў, А. Кіркора і інш., якія пісалі на польскай мове. Прасочвае ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы археолагаў розных навуковых цэнтраў. Паказаў значэнне дзейнасці Віленскай археалагічнай камісіі і Віленскага музея старажытнасцей, пісаў пра даследаванне старажытных помнікаў на Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд. Займаўся вывучэннем гісторыі старажытнага мастацтва.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Studia nad genezą polskiej kultury artystycznej / Andrzej Abramowicz; Instytut Historii Kultury Materialnej PAN. — Łódź—Warszawa: PWN, 1962. — 135, [1] s.: il.
- Wiek archeologii: problemy polskiej archeologii dziewiętnastowiecznej / Andrzej Abramowicz; Instytut Historii Kultury Materialnej Polskiej Akademii Nauk. — Warszawa: Państwowe Wydwanictwo Naukowe, 1967. — 188, [3] s.: err.
- Podróżnicy po przeszłości: szkice z dziejów archeologii / Andrzej Abramowicz; Łódzkie Towarzystwo Naukowe, Wydział II Nauk Historycznych i Społecznych. — Łódź—Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1970. — 77, [3] s.: il., mapy
- Dalecy i bliscy: szkice z dziejów archeologii / Andrzej Abramowicz; Łódzkie Towarzystwo Naukowe, Wydział II—Nauk Historycznych i Społecznych. — Łódź—Wrocław: ŁTN—Zakład Narodowy im. Ossolińskich—Wydawnictwo, 1974. — 131 s.: err.
- Urny i ceraunie / Andrzej Abramowicz; Łódzkie Towarzystwo Naukowe, Wydział II Nauk Historycznych i Społecznych. — Łódź—Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1979. — 168 s.
- Dzieje zainteresowań starożytniczych w Polsce. Cz. 1. Od średniowiecza po czasy saskie i świt oświecenia / Andrzej Abramowicz; Polska Akademia Nauk, Instytut Historii Kultury Materialnej. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1983. — 205, [2] s.: il., fot., portr.
- Dzieje zainteresowań starożytniczych w Polsce. Cz. 2, Czasy stanisławowskie i ich pokłosie / Andrzej Abramowicz ; PAN. Instytut Historii Kultury Materialnej. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1987. — 288 s.: il., err.
- Historia archeologii polskiej: XIX i XX wiek / Andrzej Abramowicz; Instytut Historii Kultury Materialnej Polskiej Akademii Nauk. — Warszawa—Łódź: IHKM, PAN, 1991. — 206, [1] s.
- Historia archeologii polskiej: początki / Andrzej Abramowicz; Łódzkie Towarzystwo Naukowe. Wydział II — Nauk Historycznych i Społecznych. — Łódź: ŁTN, 1992. — 53 s. — (Acta Archaeologica Lodziensia; № 36).
- Rzeczy, idee i maski — Jacqes Boucher de Perthes (1788—1868) / Andrzej Abramowicz; Komitet Historii Nauki i Techniki Polskiej Akademii Nauk. — Warszawa: «Retro-Art», 1998. — 268 s.: 2 il., faks., fot., 3 potr. — (Rozprawy z Dziejów Nauki i Techniki; T. 8).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 26 сакавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kto jest kim w Polsce: informator biograficzny / [red. zespół Lidia Becela et al.]. — Warszawa: Wydawnictwo Interpress, 1989. — 1584, [1] s. — S. 17. — ISBN 83-223-2491-X.
- Каханоўскі, Г. А. Абрамовіч / Г. А. Каханоўскі // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 23. — ISBN 5-85700-077-7.
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Любліне
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Лодзі
- Пахаваныя ў Лодзі
- Выпускнікі Лодзінскага ўніверсітэта
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Супрацоўнікі Польскай акадэміі навук
- Археолагі Польшчы