Альбінізм (лац.: albus — белы) — адсутнасць ад нараджэння пігментускураных покрываў, валасоў, радужнай і пігментнай абалонак вачэй. Альбінізм - спадчынная прыкмета, якая характарызуецца адсутнасцю ў клетках меланіну праз адсутнасць (ці блакаду) ферменту тыразіназы, што і вызначае афарбоўку. Вочы ў альбіносаў ружова-чырвоныя ў выніку прасвечвання крывяносных сасудаў у дэпігментаванай радужыне. Сустракаюцца поўныя альбіносы і частковыя, у апошніх пігментацыя адсутнічае толькі на асобных частках цела. Сярод дарослых амфібій і рэптылій, якія трапляюцца на тэрыторыі Беларусі, поўныя альбіносы сустракаюцца вельмі рэдка, крыху часцей можна ўбачыць зусім белых апалонікаў. Частковая адсутнасць пігментацыі трапляецца ў змей, яшчарак і некаторых амфібій. У прыродзе альбіносы гінуць хутчэй за іншых асобін, бо яны менш жыццяздольныя, у большай ступені схільныя да захворвання і часцей становяцца здабычай для драпежных жывёл.