Акіяналогія
Выгляд
Акіяналогія (ад акіян і стар.-грэч. Λόγος - меркаванне, навука) таксама Акіянаграфія (ад акіян і стар.-грэч. Γραφειν - пішу, апісваю) вывучае буйнамаштабнае ўзаемадзеянне акіяна і атмасферы і яго доўгаперыядычныя зменлівасці, хімічны абмен акіяна з мацерыком , атмасферай і дном, біёту і яе экалагічныя ўзаемадзеянні, устанаўлівае мясцовыя або лакальныя працэсы, якія адбываюцца за кошт абмену энергіяй і рэчывам паміж рознымі раёнамі акіяна. Акіяналогія ўяўляе сабой, па сутнасці, сукупнасць дысцыплін, што вывучаюць фізічныя, хімічныя і біялагічныя працэсы, працякаюць у акіяне ў цэлым, у яго асобных рэгіёнах (рэгіянальная акіянологія), у ўскраінных і ўнутраных морах.