Перайсці да зместу

Дзьмухавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адуванчык)
Дзьмухавец

Цвіценне дзьмухаўцоў у маі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Taraxacum F.H.Wigg., 1780


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36199
NCBI  49743
EOL  49106
GRIN  g:11886
IPNI  11243

Дзьмухавец, Дмухавец[1], Адуванчык[2] (Taráxacum) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны.

Дзьмухавец — расліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй каля 60 см, у верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча.

Лісце голае, перыста-надрэзанае або суцэльнае, сабранае ў прыкаранёвую разетку.

Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, полая ўсярэдзіне, заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак.

Усе часткі расліны ўтрымліваюць густы белы малочнападобны сок.

Цвіце дзьмухавец ў маі, плоданасіць пачынае сямянкамі з белым чубком з чэрвеня.

Пашыраны ў халодных і ўмераных паясах зямнога шара, за выключэннем высакагорных раёнаў і арктычных шырот. На Беларусі расце адуванчык лекавы (Taraxacum officinale).

Дзьмухаўцы, якіх існуе звыш двух тысяч апаміктычных мікравідаў і каля сямідзесяці так званых «буйных» ці зборных відаў.

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Напісанне Дзьмухавец, Адуванчык у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.126