Перайсці да зместу

Ігар Мікалаевіч Рудэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Рудэнка)
Ігар Мікалаевіч Рудэнка
Дата нараджэння 29 лістапада 1912(1912-11-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1977(1977-01-02) (64 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1956)
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Ігар Мікалаевіч Рудэнка (29 лістапада 1912, Мінск — 2 студзеня 1977) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1956).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1938 годзе.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1947 годзе. Працаваў начальнікам архітэктурна-планіровачнай майстэрні Мінгарвыканкама, кіраўніком Беларускага філіяла Усесаюзнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў гандлю, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, з 1958 па 1977 г. — кіраўніком сектара ландшафтнай архітэктуры ў ІБіА АН БССР, ІБіА Дзяржбуда БССР, БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Радзільня па вул. Валадарскага

Асноўныя працы: парк Перамогі (1945), інтэр’еры чыгуначнага вакзала (1946, у аўтарскім калектыве), радзільня па вул. Валадарскага (1947, у аўтарскім калектыве), 1-, 2-кватэрныя катэджы ў завулках Вайсковы і Омскі (1948), эксперыментальныя праекты схем комплекснага азелянення гарадскіх і прыгарадных тэрыторый Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Полацка, Наваполацка, Салігорска, Светлагорска (1960—1965, у аўтарскім калектыве), генеральная схема запаведных зон і ахоўных тэрыторый БССР (1971—1974, у аўтарскім калектыве).

Апублікавана больш за 50 навуковых прац па ландшафтнай архітэктуры і горадабудаўніцтве.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Зноскі