Ігар Аляксандравіч Пушкін
Ігар Аляксандравіч Пушкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1964 (60 гадоў) ці 1964[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | краязнаўства[2], гісторыя[2], рэгіянальная гісторыя[d][2] і музей[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Ігар Пушкін (нар. 22 мая 1964, Орша) — гісторык і краязнаўца Магілёва. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Вядучы гістарычнай перадачы на магілёўскім «2 канале». Адзін з ініцыятараў, стваральнікаў і першы дырэктар Музея гісторыі горада Магілёва (1992—2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча (1983), гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (завочна, 1989), завочную аспірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ (1999). У Інстытуце гісторыі ў 2002 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці. 1920-я гг.»[3]. Дацэнт (2005).
Займаецца даследаваннем гісторыі і культуры Беларусі, горада Магілёва, нацыянальных меншасцей Беларусі ў XX ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.
Ініцыятар і арганізатар правядзення Міжнародных навуковых канферэнцый пад агульнай назвай «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць» (1998, 2001, 2003, 2005, 2007, 2011, 2021), навуковы кіраўнік III, IV, V, VII, Х, ХІІ (2021 г.) канферэнцый. Адзін з арганізатараў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы і перспектывы станаўлення грамадзянскай супольнасці» (20-21 мая 2010, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Роля этнічнай, моўнай і культурнай разнастайнасці ў сучасным грамадстве» (29-30 мая 2014, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіравання» (28 студзеня 2017, Магілёў), Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Кадравая і антыкарупцыйная палітыка як фактары развіцця грамадзянскай супольнасці» (24-25 мая 2018, МДУХ).
Адзін з ініцыятараў аднаўлення выдання і член рэдакцыйнай рады часопісу «Магілёўская даўніна» (1993—2001). У 1998—2001 гг. вядучы гісторыка-пазнавальных радыёпраграм на «Новым радыё Магілёў». У 1999—2011 гг. стваральнік гістарычных тэлеперадач для Магілёўскага абласнога і гарадскога тэлебачання. У 2001—2008 гг. суаўтар і вядоўца цыкла гістарычных перадач «З гісторыяй поруч» на прыватным гарадскім тэлеканале «2 канал. Магілёў». Адзін з ініцыятараў і суаўтар (разам з В.Валадзьковай) першай вучэбнай праграмы «Магілёвазнаўства» для навучальных школ горада Магілёва. У 1995 г. першым апрабаваў выкладанне курса «Магілёвазнаўства» на базе 7 класаў у СШ № 30 (Нацыянальная гімназія).
Адзін з арганізатараў усталявання ў Магілёве памятных дошак у гонар: асветніка Георгія Каніскага (1992), друкара Спірыдона Собаля (1993), кіраўніка абароны г. Магілёва ў 1941 г. генерала М. Раманава (1994), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, тэатральнага рэжысёра Вялянціна Ермаловіча (2015).
Уваходзіў у склад Беларускага гістарычнага таварыства (2002—2009). З’яўляўся актыўным сябрам і адным з кіраўнікоў культурна-асветніцкай суполкі беларусаў г. Магілёва «Машэка» (1989—1999). Захапляўся аматарскім тэатрам пад кіраўніцтвам рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Валянціна Ермаловіча (брат Міколы Ермаловіча).
Удзельнічаў ва ўстаноўчым з’ездзе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў 1990 годзе, быў дэлегатам пятага, шостага і сёмага з’ездаў беларусаў свету (2009, 2013, 2017). Уваходзіў у склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні першага Міжнароднага фестывалю духоўнай хрысціянскай музыкі «Магутны Божа» (1993). У 1993—1995 гг. працаваў у складзе аргкамітэта па правядзенню фестывалю. Член гарадской камісіі па тапаніміцы і ўшанаванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва пры Магілёўскім гарвыканкаме (1992—2021) і архітэктурна-будаўнічага савета пры ўпраўленні архітэктуры і градабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама (2014—2020); член грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» (1995—2021), ГА «ЗБС „Бацькаўшчына“» (1990-2021). За дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны грамадскім магістратам горада Магілёва прызнаны «Чалавекам года — 2013».
У 2015—2016 гг. адзін з выканаўцаў грамадскага праекту «Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне» (кіраўнік праекту У. Лапцэвіч). У 2015 г. былі праведзены круглыя сталы аб традыцыях Магдэбургскага права ў Шклове, Чавусах, Чэрыкаве, Бялынічах, Крычаве, Горках, Бабруйску. У 2016 г. былі выраблены, падараваны і ўсталяваны з удзелам грамадскасці і мясцовых уладаў гранітныя інфармацыйныя дошкі аб Магдэбургскім праве ў Чэрыкаве, Чавусах і Бялынічах.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах» (2-е выд., 1999, разам з А. Агеевым, І. Марзалюком)
- «Магілёў на скрыжаванні» (2-е выд., 2000, разам з А. Агеевым)
- «История Могилёвского еврейства. Кн. 1, Кн.2, Ч. І, II, III» (2002, 2006, 2009, 2011 калектыў аўтараў)
- «Перекрёстки Могилёвской истории» (2004, разам з А. Агеевым, Я. Клімуцём)
- «Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці, 20-я гады XX ст.» (манаграфія, Магілёў, 2004)
- «История профсоюзного движения Могилёвщины» (2005, разам з А. Агеевым)
- Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва / Т. Л. Бажанава. — Магілёў: МДУХ, 2006. — 150 с. — 60 экз. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Юрый Бубнаў, Ігар Пушкін. Паліталогія / Т. Л. Бажанава. — Магілёў: МДУХ, 2006. — 176 с. — 60 экз. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- «Нацыянальныя супольнасці Беларусі: грамадска-палітычная і культурна-асветніцкая дзейнасць (1990—2005 гг.)» (манаграфія, Магілёў, 2007)
- «Могилёвщина. Легенды, события, люди» (2-е выд., 2008, разам з І. Курковым)
- Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.). — Смаленск: Русіч, 2008. — 192 с. — 500 экз. — ISBN 5-93527-012-0.(недаступная спасылка)
- «Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20—30-я гады ХХ ст.)» (Мінск: Медысонт, 2009)
- Удзел нацыянальных меншасцей у грамадска-палітычным жыцці Савецкай Беларусі (1919–1990 гг.). — Мінск: БДУ, 2010. — 320 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-476-866-3. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- «Места памяти русской истории: монография» (Варонеж, 2010, калектыў аўтараў)
- «Гражданское общество и государство (очерки теории и практики взаимодействия)» (Магілёў, 2014, калектыў аўтараў)
- «Гісторыя (гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі): канспект лекцый» (Магілёў: МДУХ, 2014)
- «Политика управления этнокультурным разнообразием в Беларуси, Молдове и Украине: между советским наследием и европейскими стандартами: монография» (Вильнюс: ЕГУ, 2014, калектыў аўтараў)
- «Нацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь» (манаграфія, Магілёў: МДУХ, 2015, калектыў аўтараў)
- Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку (Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016, калектыў аўтараў)
- Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917—1918): (манаграфія, Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2017, разам з А. Агеевым)
- Грамадзянская супольнасць і дзяржава. Станаўленне беларускага самакіравання (Магілёў: МДУХ, 2017, разам з А. Агеевым)
- Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (манаграфія, Гродна, 2018, калектыў аўтараў)
- Латвия-Беларусь: 1918—2018 : [коллективная монография] (Минск: Четыре четверти, 2018)
- Горад, які быў (Магілёў, 2018, калектыў аўтараў)
- Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919—1991) : манаграфія (Магілёў : МДУХ, 2018)
- История белорусской государственности. В 5 т. Т. 5. Национальная государственность на переломе эпох (вторая половина ХХ — начало ХХІ в.) / А. А. Коваленя [и др.]; отв. ред. Н. В. Смехович ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 759 с. (калектыў аўтараў)
- Кадравы патэнцыял прамысловасці ўсходніх рэгіёнаў БССР (1944–1991) : манаграфія (Магілёў : БДУТ, 2022. – 302 с., разам з А. Агеевым)
Рэцэнзент кнігі Трусава і Агеева «Магілёўская ратуша. Лёс і адраджэнне» (2009), адзін з рэцэнзентаў кнігі Рубінчыка «З гісторыі Беларусі шахматнай» (2012).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Памятны знак «2000 год хрысціянству» (2000).
- Лаўрэат прэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарвыканкама ў намінацыі «навука» (2003).
- яго імя ўнесена ў «Кнігу гонару горада Магілёва» (2004).
- медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005).
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).
- Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" (2024).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 21 сакавіка 2022.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці, 20-я гады XX ст. : Дыс…. канд. гіст. навук / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т гісторыі. Мінск, 2002. 145 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пушкин И. А. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 1999. — С. 134;
- Пушкин И. А. // Кто есть Кто Деловой мир СНГ: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 2001. — С. 170;
- Пушкін І. А. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мінск: БелЭн, 2003. — С. 427;
- Пушкин И. А. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 2006. — С. 305;
- Пушкін І. А. // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXІ столетия: биобиблиогр. справ. / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С. 309—310.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Захар Шыбека. ПУШКІН, ІГАР А. Узброенае супраціўленне ва Усходняй Беларусі (20—30–я гады ХХ ст.): дакументы і матэрыялы. Магілёў, 2003. 140 с. // Беларускі гістарычны агляд : часопіс / Генадзь Сагановіч. — Мінск: Снежань 2003. — В. 1-2, 18-19. — Т. 10. — С. 408-410. — ISSN 1392-902Х.(недаступная спасылка)
- Ігар Пушкін. Узброенае супраціўленне ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады XX ст.) // Беларусы ў свеце : бюлетэнь / Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская. — Мінск: май 2009. — № 5 (88). — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- П. Левановіч. Ігар Пушкін прэзентаваў новую кнігу аб нацыянальных меншасцях . Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм (19 мая 2011). Праверана 29 жніўня 2013.(недаступная спасылка)
- Магілёўцы паўсталі і атрымалі новы герб 350 год таму(недаступная спасылка). Gorad.by (19 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2013. Праверана 29 жніўня 2013.
- Краязнаўства . Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Праверана 29 жніўня 2013.
- кафедра гуманітарных дысцыплін. Кафедра гуманітарных дысцыплін(недаступная спасылка). Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2017. Праверана 17 ліпеня 2017.
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Аршанскага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава
- Члены Таварыства беларускай мовы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Постаці Магілёва