Перайсці да зместу

Ігар Аляксандравіч Бокі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Бокі)
Ігар Бокі
На беларускай паштовай марцы 2021 года
На беларускай паштовай марцы 2021 года
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Ігар Аляксандравіч Бокі
Мянушкі беларускі Фелпс[1]
Спецыялізацыя паралімпійскае плаванне
Клуб БФСТ Дынама
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1994(1994-06-28) (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Гады кар’еры 2009 — цяперашні час
Трэнеры Генадзь Вішнякоў[2]
Рост 190 см[2]
Спартыўнае званне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́гар Алякса́ндравіч Бо́кі[A] (нар. 28 чэрвеня 1994(1994-06-28), Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі плывец-паралімпіец, які выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку. Самы тытулаваны беларускі паралімпіец[3][4], 21-разовы паралімпійскі чэмпіён, шматразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету, уладальнік 11 дзейных сусветных рэкордаў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2022)[5].

Двойчы прызнаваўся «Сусветным плыўцом-паралімпійцам года  (англ.)» па версіі амерыканскага часопіса «Swimming World  (англ.)»[6]. За выбітныя спартыўныя дасягненні Ігара Бокага называюць «беларускім Майклам Фелпсам»[1][4].

Бацькі Ігара Бокага — Аляксандр Антонавіч і Алена Валянцінаўна — не мелі дачынення да прафесійнага спорту. У шасцігадовым узросце маці аддала Ігара ў секцыю плавання Бабруйскай ДЮСШ № 4, дзе ён трэніраваўся пад кіраўніцтвам трэнера Наталлі Паздняковай. Выступаў на міжнародных юніёрскіх спаборніцтвах. Выканаў нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь[7].

З ранняга дзяцінства Ігар хварэў на блізарукасць, астыгматызм, частковую атрафію зрокавага нерва, стончаную сятчатку і плямы на вочным дне. Захворванні ўскладніліся ў падлеткавым узросце ў сувязі з хуткім ростам арганізма. Да 14 гадоў ён атрымаў трэцюю ступень інваліднасці[7].

У 2008 годзе спрабаваў паступіць у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па плаванні, але не прайшоў медыцынскую камісію. У 2009 годзе паступіў у Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву, і ўжо праз месяц яго запрасіў у Мінск трэнер паралімпійскай зборнай па плаванні Генадзь Вішнякоў. Ва ўзросце 15 гадоў Ігар Бокі перайшоў у паралімпійскі спорт[7].

Скончыў Мiнскае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву (2012) і юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства» (завочна, 2018)[8].

З 2010 года трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Генадзя Вішнякова. Уваходзіць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце.

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Прымае ўдзел у спартыўных турнірах сярод інвалідаў з 2009 года, дзе спаборнічае ў катэгорыях S13, SB13 і SM13 (сярод інвалідаў з мінімальнымі парушэннямі зроку). Выступае ў паралімпійскім плаванні брасам, батэрфляем, вольным стылем, на спіне і комплексным плаванні ў 50-метровым басейне.

У 2009 годзе — чэмпіён Беларусі сярод інвалідаў на дыстанцыі 200 м на спіне і прызёр зімовага і летняга Чэмпіянатаў Беларусі на кароткай вадзе[9].

У 2010 годзе стаў трохразовым прызёрам адкрытага Чэмпіяната Германіі па інваспорце. На першым у кар’еры чэмпіянаце свету ў Эйндхавене ў тым жа годзе ўзяў 4 залатыя медалі на дыстанцыях 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 400 м — вольным стылем, 100 м — батэрфляй, прытым на двух апошніх дыстанцыях усталяваў новыя сусветныя рэкорды[9].

На Чэмпіянаце Еўропы сярод інвалідаў 2011 года ў Берліне перамог на дыстанцыях 100 м — на спіне, 400 м — вольным стылем, 100 м — батэрфляй і стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 100 м — вольным стылем. Па выніках чэмпіянату абнавіў сусветныя рэкорды ў катэгорыях 100 м — батэрфляй і 100 м — вольным стылем[9].

Бронзавы прызёр Чэмпіяната Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. У 2011 годзе Ігару Бокаму прысвоена спартыўнае званне «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа»[9].

Выступаючы за Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, выйграў шэсць медалёў: пяць залатых — на дыстанцыях 100 м батэрфляем, вольным стылем і на спіне, 200 м комплексным плаваннем і адзін срэбны — на 50-мятровай дыстанцыі вольным стылем, а таксама ўсталяваў тры сусветныя рэкорды[7]. Стаў адным з самых тытулаваных спартсменаў паралімпіяды[9].

У 2013 годзе на Чэмпіянаце свету ў Манрэалі здабыў пяць залатых медалёў на дыстанцыях 100 м — на спіне, 100 м — батэрфляй, 100 м — вольны стыль, 200 м — комплекснае плаванне і 400 м — вольны стыль. На апошніх двух дыстанцыях усталяваў новыя сусветныя рэкорды[9].

Пераможца Кубка Беларусі па плаванні 2013 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[10].

У 2014 годзе заваяваў два залатыя медалі на Кантынентальным форуме ў Эйндхавене на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем[11].

На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Глазга стаў шасціразовым залатым прызёрам у катэгорыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем, а таксама срэбным прызёрам на дыстанцыі 100 м брасам. Па выніках чэмпіяната атрымаў паралімпійскую ліцэнзію на гульні ў Рыа[12].

На паштовай марцы 2016 года

Выйграў шэсць залатых медалёў на Кантынентальным форуме ў Фуншале ў 2016 годзе. Ён перамог на фінальных заплывах 50 і 100 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і 400 м вольным стылем, а таксама ўзяў бронзавы медаль на дыстанцыі 100 м брасам[13].

Удзельнік летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе заваяваў 6 залатых медалёў на дыстанцыях 50, 100 і 400 м — вольны стыль, 200 м — комплексны стыль, 100 м — батэрфляй, а таксама бронзавы медаль у плаванні 100 м брасам[14]. Усталяваў сусветныя рэкорды на дыстанцыях 100 м на спіне і 100 м батэрфляем, дзе паказаў час 53,85 с і пераўзышоў уласны сусветны рэкорд, усталяваны 15 ліпеня 2015 года на першынстве планеты ў Глазга (54,44). Па выніках спаборніцтва стаў адзінаццаціразовым паралімпійскім чэмпіёнам, самым тытулаваным спартсменам гульняў[15] і самым тытулаваным беларускім паралімпійцам[9].

Па выніках Чэмпіяната свету 2017 года ў Мехіка заваяваў 7 залатых медалёў на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, батэрфляем і брасам і 200 м комплексным плаваннем[16].

У 2018 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў Дубліне перамог на дыстанцыях 100 м — батэрфляй, 100 м — брас, 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 50, 100 і 400 м — вольны стыль[17].

Шасціразовы чэмпіён свету 2019 года ў Лондане на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і бронзавы прызёр у плаванні 100 м брасам. Атрымаў імянную ліцэнзію на Паралімпійскія гульні ў Токіа[18].

На адкрытым Чэмпіянаце Еўропы 2021 года ў Фуншале перамог на дыстанцыях 100 м — батэрфляй, 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 50, 100 і 400 м — вольны стыль, стаў срэбным прызёрам на дыстанцыі 100 м — брас[19].

Паспяхова выступіў на XVI Паралімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, заваяваўшы пяць залатых медалёў і абнавіўшы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, 200 м комплексным плаваннем, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем[20].

На Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы выступаў як індывідуальны нейтральны атлет. 3 верасня ў фінальным заплыве на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем выйраў сваю пятую залатую ўзнагароду на гэтым форуме і дваццаць першае паралімпійскае золата. Пры гэтым Ігар Бокі ўстанавіў новы сусветны рэкорд, пабіўшы ўласнае дасягненне з такійскай Паралімпіяды-2020.

Ігару Бокаму належаць 11 сусветных рэкордаў у 50-метровым басейне  (англ.) ў катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100, 200, 400 і 800 м вольным стылем, 50, 100 і 200 м на спіне, 100 і 200 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем[21]:

Дыстанцыя Рэкордны вынік, с Катэгорыя Дата Спаборніцтва Месца правядзення
50 м вольны стыль
23.20
S13
13 ліпеня 2015 Чэмпіянат свету сярод інвалідаў Глазга, Шатландыя
100 м вольны стыль
50.65
S13
18 жніўня 2018 Чэмпіянат Еўропы сярод інвалідаў Дублін, Ірландыя
200 м вольны стыль
1:50.34
S13
6 чэрвеня 2019 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
400 м вольны стыль
3:55.56
S13
16 жніўня 2013 Чэмпіянат свету сярод інвалідаў Манрэаль, Канада
800 м вольны стыль
8:35.66
S13
7 чэрвеня 2019 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
50 м на спіне
26,21
S13
8 чэрвеня 2018 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
100 м на спіне
56.68
S13
17 верасня 2016 Паралімпійскія гульні Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
200 м на спіне
2:06.29
S13
7 чэрвеня 2019 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
100 м батэрфляй
53.72
S13
16 мая 2021 Чэмпіянат Еўропы сярод інвалідаў Фуншал, Партугалія
200 м батэрфляй
2:04.06
S13
9 чэрвеня 2018 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
200 м комплекс
2:03.79
SM13
12 жніўня 2013 Чэмпіянат свету сярод інвалідаў Манрэаль, Канада

Уладальнік 6 паралімпійскіх рэкордаў  (англ.) у катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем (усталяваны на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года).

Усталяваў 12 еўрапейскіх рэкордаў у катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100, 200, 400 і 800 м вольным стылем, 50, 100 і 200 м на спіне, 50, 100 і 200 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем.

Рэкардсмен Беларусі  (руск.) на дыстанцыі 400 м вольным стылем у 50-метровым басейне з вынікам 3:52.78 с[22]. Рэкорд пастаўлены на Чэмпіянаце Беларусі 2013 года ў Брэсце.

  • 11-разовы рэкардсмен свету, 6-разовы рэкардсмен Паралімпійскіх гульняў, 12-разовы рэкардсмен Еўропы, рэкардсмен Беларусі.
  • 01Чэмпіён шаснаццаціразовы паралімпійскі чэмпіён: 2012, 2016, 2020;
  • 01Чэмпіён дваццацівасьміразовы чэмпіён свету: 2010, 2013, 2015, 2017, 2019;
  • 01Чэмпіён дваццаціпяціразовы чэмпіён Еўропы: 2011, 2014, 2016, 2018, 2021;
  • 01Чэмпіён чэмпіён Беларусі: 2009, 2014, 2016;
  • 02Сярэбраны прызёр сярэбраны прызёр Паралімпійскіх гульняў: 2016;
  • 02Сярэбраны прызёр сярэбраны прызёр Чэмпіяната свету: 2015;
  • 02Сярэбраны прызёр сярэбраны прызёр Чэмпіяната Еўропы: 2021;
  • 03Бронзавы прызёр бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў: 2016;
  • 03Бронзавы прызёр бронзавы прызёр Чэмпіяната свету: 2019;
  • 03Бронзавы прызёр бронзавы прызёр Чэмпіяната Еўропы: 2011, 2016;

У 2017 годзе намінаваны на міжнародную прэмію «Laureus World Sports Awards  (англ.)» у катэгорыі «Спартсмен года з абмежаванымі магчымасцямі»[23]. У 2015 і 2018 гадах амерыканскі часопіс «Swimming World  (англ.)» прызнаў Ігара Бокага «Сусветным плыўцом-паралімпійцам года  (англ.)»[6].

У 2012 і 2017 гадах удастоены прыза «За волю да перамогі» конкурса «Трыумф. Героям спорта», арганізаванага Прэзідэнцкім спартыўным клубам, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй, Нацыянальным алімпійскім камітэтам і Міністэрствам спорту і турызму Беларусі[24][25].

Табліца выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Спаборніцтва Месца і год правядзення Дыстанцыя Катэгорыя Вынік, с Месца
Міжнародныя спаборніцтвы
Летнія Паралімпійскія гульні
Лондан 2012
100 м батэрфляй S13 55.50 1 месца
50 м вольны стыль S13 24.07 2 месца
100 м вольны стыль S13 51.91 1 месца
100 м на спіне S13 56.97 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:58.78 1 месца
200 м комплекс SM13 2:06.30 1 месца
100 м брас SB13 1:08.98 7 месца
Рыа 2016
100 м батэрфляй S13 53.85 1 месца
200 м комплекс SM13 2:04.02 1 месца
100 м брас SB13 1:06.71 3 месца
400 м вольны стыль S13 3:55.62 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.44 1 месца
100 м вольны стыль S13 50.90 1 месца
100 м на спіне S13 56.68 1 месца
Токіа 2020
100 м батэрфляй S13 53.80 1 месца
100 м на спіне S13 56.36 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:58.18 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.21 1 месца
200 м комплекс SM13 2:02.70 1 месца
100 м брас SB13 1:05.90 5 месца
Чэмпіянаты свету сярод інвалідаў
Эйндхавен 2010
200 м комплекс SM13 2:12.84 1 месца
100 м батэрфляй S13 57.28 1 месца
50 м вольны стыль S13 25.81 9 месца
400 м вольны стыль S13 4:06.91 1 месца
100 м вольны стыль S13 58.52 11 месца
100 м на спіне S13 59.90 1 месца
Манрэаль 2013
200 м комплекс SM13 2:03.79 1 месца
100 м батэрфляй S13 54.99 1 месца
50 м вольны стыль S13 DNS
400 м вольны стыль S13 3:55.56 1 месца
100 м на спіне S13 56.99 1 месца
100 м вольны стыль S13 51.05 1 месца
Глазга 2015
50 м вольны стыль S13 23.20 1 месца
200 м комплекс SM13 2:04.06 1 месца
100 м на спіне S13 56.74 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:59.48 1 месца
100 м брас SB13 1:07.11 2 месца
100 м вольны стыль S13 50.85 1 месца
100 м батэрфляй S13 54.44 1 месца
Мехіка 2017
100 м на спіне S13 57.45 1 месца
400 м вольны стыль S13 4:03.74 1 месца
100 м батэрфляй S13 54.75 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.53 1 месца
100 м брас SB13 1:06.17 1 месца
100 м вольны стыль S13 52.24 1 месца
200 м комплекс SM13 2:07.50 1 месца
Спаборніцтва Месца і год правядзення Дыстанцыя Катэгорыя Вынік, с Месца
Міжнародныя спаборніцтвы
Чэмпіянаты свету сярод інвалідаў
Лондан 2019
400 м вольны стыль S13 3:57.90 1 месца
100 м на спіне S13 57.73 1 месца
100 м вольны стыль S13 50.74 1 месца
100 м брас SB13 1:05.50 3 месца
200 м комплекс SM13 2:05.04 1 месца
100 м батэрфляй S13 53.95 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.30 1 месца
Чэмпіянаты Еўропы сярод інвалідаў
Берлін 2011
200 м комплекс SM13 2:10.75 1 месца
100 м батэрфляй S13 56.24 1 месца
50 м вольны стыль S13 25.08 4 месца
400 м вольны стыль S13 4:07.28 1 месца
100 м на спіне S13 59.12 1 месца
100 м вольны стыль S13 53.91 3 месца
Эйндхавен 2014
50 м вольны стыль S13 23.21 1 месца
100 м вольны стыль S13 51.24 1 месца
Фуншал 2016
100 м батэрфляй S13 54.65 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.61 1 месца
100 м брас SB13 1:07.25 3 месца
100 м вольны стыль S13 50.87 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:56.97 1 месца
100 м на спіне S13 56.81 1 месца
200 м комплекс SM13 2:05.34 1 месца
Дублін 2018
100 м батэрфляй S13 53.95 1 месца
100 м брас SB13 1:05.97 1 месца
200 м комплекс SM13 2:04.19 1 месца
400 м вольны стыль S13 4:01.12 1 месца
100 м на спіне S13 57.00 1 месца
100 м вольны стыль S13 50.65 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.77 1 месца
Фуншал 2021
100 м батэрфляй S13 53.72 1 месца
100 м брас SB13 1:06.20 2 месца
100 м вольны стыль S13 50.85 1 месца
100 м на спіне S13 56.96 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.32 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:58.96 1 месца
200 м комплекс SM13 2:04.43 1 месца

Дзяржаўныя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыны II ступені (2024)[26] і III ступені (2016)[27], Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама (2021)[28], нагрудным знакам «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2017)[29]. Ганаровы грамадзянін Бабруйска (2013)[9]. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (2022)[5], прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны-2012»[30], спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2021)[31].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, ёсць дачка. Пражывае ў Мінску[32].

  1. сустракаецца варыянт напісання прозвішча Бо́кій, карэктная форма ў родным склоне — Бо́кага

Зноскі

  1. а б Ігар Бокі заваяваў чацвёртае золата Паралімпіяды . Белтэлерадыёкампанія (29 жніўня 2021).
  2. а б BOKI Ihar — Athlete Bio (англ.). infostradasports.com. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021.
  3. Валерыя Сцяцко.. Людзі, якія не ведаюць абмежаванняў. Неверагодныя гісторыі параалімпійскіх чэмпіёнаў . Звязда (29 жніўня 2021).
  4. а б Олег Петров.. Игорь Бокий просит не сравнивать его с Майклом Фелпсом (руск.). Комсомольская правда (23 верасня 2016).
  5. а б Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
  6. а б World swimmers of the year (англ.). Swimming World Award Honorees.
  7. а б в г Наталья Назаренко.. Игорь Бокий — обычный человек и необычный чемпион. Игорь Бокий — человек амфибия с характером камикадзе: чем живет паралимпийский чемпион (руск.).
  8. Выпускник юридического факультета завоевал пять золотых медалей на Паралимпийских играх в Токио (руск.)(недаступная спасылка). БГУ (8 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
  9. а б в г д е ё ж Бокий Игорь Александрович. Гордость и слава Бобруйска (руск.). Бобруйский городской исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020.
  10. Бобруйчанин Игорь Бокий выиграл дистанцию на Кубке Беларуси по плаванию (руск.)(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
  11. События уходящего 2014 года — С. 153 (руск.). БГУ.(недаступная спасылка)
  12. Четвертую золотую медаль завоевал третьекурсник юридического факультета БГУ Игорь Бокий на мировом чемпионате в Глазго (руск.)(недаступная спасылка). БГУ (17 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  13. Белорус Игорь Бокий выиграл шесть золотых наград на ЧЕ по плаванию среди паралимпийцев (руск.). БелТА (11 мая 2016).
  14. Пловец Игорь Бокий стал шестикратным чемпионом Паралимпиады в Рио (руск.)(недаступная спасылка). Belarus.by (18 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  15. ИГОРЬ БОКИЙ — один из главных героев Паралимпийских игр (руск.)(недаступная спасылка). БГУФК. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  16. Семь золотых медалей завоевал Игорь Бокий на ЧМ по плаванию среди паралимпийцев в Мехико (руск.)(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (8 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 19 верасня 2021.
  17. Семь золотых медалей завоевал паралимпиец Игорь Бокий на Чемпионате Европы по плаванию в Дублине (руск.)(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (21 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  18. Итоги выступления национальной команды Республики Беларусь по инваспорту на Чемпионате мира 2020 года по плаванию среди спортсменов с нарушением зрения и опорно-двигательного аппарата (руск.). РЦОП по паралимпийским и дефлимпийским видам спорта (20 верасня 2019).
  19. Успешное выступление белорусских пловцов (руск.). Белорусское общество инвалидов по зрению (24 мая 2021).
  20. Ігар Бокій выйграў пятае золата Паралімпіяды ў Токіа . Звязда (30 жніўня 2021).
  21. Records World Para Swimming (англ.). World Para Swimming.
  22. Рекорды-бассейн 50 м. (руск.). Белорусская федерация плавания.
  23. Пловец Игорь Бокий уступил итальянке Беатрис Вио премию Laureus World Sports Awards (руск.). БелТА (15 лютага 2017).
  24. Бобруйчанин Игорь Бокий стал одним из победителей конкурса «Триумф. Героям спорта 2012»(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (28 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
  25. В конкурсе «Триумф. Героям спорта» Игорь Бокий удостоен приза за «Волю к победе»(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (27 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2020. Праверана 19 верасня 2021.
  26. Дзяржузнагарод удастоены спартсмены і трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце
  27. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 ад 13 снежня 2016 г. «Аб узнагароджанні»
  28. В Могилеве чествовали призеров и участников Олимпийских и Паралимпийских игр в Токио – уроженцев региона (руск.). СБ. Беларусь сегодня (16 верасня 2021).
  29. В центре «Фристайл» прошло чествование чемпионов и призеров Олимпийских и Паралимпийских игр (руск.)(недаступная спасылка). Спортивный клуб Федерации профсюзов Беларуси (8 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2020. Праверана 19 верасня 2021.
  30. Специальная премия Могилевского облисполкома «Человек года» присуждена 15 представителям региона. (руск.). БелТА (23 студзеня 2013).
  31. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 3 студзеня 2022 г. «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
  32. Алексей Белоусов.. Кто такой Игорь Бокий, который завоевал уже 12 золотых медалей Паралимпиады и скоро обгонит Дарью Домрачеву по призовым (руск.). Комсомольская правда (25 жніўня 2021).(недаступная спасылка)