Перайсці да зместу

Іван Сяргеевіч Жураўлёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сяргеевіч Жураўлёў
Дата нараджэння 11 лютага 1942(1942-02-11) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Іван Сяргеевіч Жураўлёў (нар. 11 лютага 1942, г. Куртамыш, Курганская вобласць) — беларускі архітэктар.

Скончыўшы ў 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ (выкладчыкі А. П. Воінаў, В. М. Волчак, У. М. Вараксін, Н. Н. Макляцова, Н. Я. Трахтэнберг)[1].

У 19681971 гадах працаваў старэйшым архітэктарам інстытута «Ташдзіпрагар» («Ташпраект») у Ташкенце[1].

У 1971 і 19831984 у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў, начальнік архітэктурна-планіровачнай майстэрні), у 19811983 гадах у галоўным упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама. У 19841987 начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні (АПМ-5) інстытута «Мінскпраект», начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні (АКМ-2) інстытута «Белдзяржпраект» . У 19871993 гадах намеснік начальніка ГалоўАПУ, намеснік галоўнага архітэктара горада, начальнік аддзела архітэктуры жылых і грамадзянскіх будынкаў галоўнага архітэктурна-планіровачнае ўпраўлення Мінгарвыканкама[1]. Адначасова з 1978 года выкладаў у БПІ[2]. У 19931994 гадах намеснік начальніка Галоўэкспертызы, начальнік аддзела жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва. У 19942000 гадах у Галоўным упраўленні тэрытарыяльнага развіцця, горадабудаўніцтва і архітэктуры Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі працаваў начальнік амупраўлення архітэктуры, тыпалогіі будынкаў і праектных работ, пасля намеснікам начальніка. У 20002002 гадах дырэктар ПВВК «Інстытут Інкапраект». З 2002 года ва Упраўленні метадалогіі дзяржаўнай экспертызы Галоўэкспертызы пры Мінбудархітэктуры[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года[3]. Кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі[2]. Член БСМ з 1974 года[1].

Член КПСС з 1983 года. Пражывае ў г. Мінск[3].

Асноўныя работы ў Ташкенце (у сааўтарстве): забудова мікрараёна Ц 17-18 (узб.: Sebzor (C-17/C-18) daxasi) (19611971), удасканаленне праектаў буйнапанэльных жылых дамоў у дадатак да серыі Э-9 ДБК-1 г. Ташкент, 8-мі павярховы жылы дом для сем’яў вялікага складу (рэалізаваны ў 4-х павярховым варыянце)[1].

Жылыя дамы з садамі на дахах у мікрараёне Усход-1
Дамы серыі М111-90 у Серабранцы
Дом па вул. К. Маркса, 25 з надбудаваным мансардным паверхам

Асноўныя работы ў Мінску (у сааўтарстве): забудова галаўной часткі Ленінскага праспекта ў мікрараёне Усход-1 з праектамі 14-16 павярховых буйнапанэльных жылых дамоў з садамі на дахах і аб’ектамі абслугоўвання (1980), праекты блок-секцый буйнапанэльных жылых дамоў серый М464-9 і М111-90, жылыя дамы ў раёнах Серабранка (вул. Пляханава), Паўднёвы Захад (пр. Газеты «Праўда»), Ангарская, у 2-м завулку Баграціёна (19731985)[2], у кварталах вул. БірузоваАльшэўскагаПрытыцкага, па вул. Беламорскай, вул. Карастаянавай[1]., стаматалагічная і дзіцячая паліклінікі ў мікрараёне Паўднёвы Захад 2 (1982)[2], элементы добраўпарадкавання і малыя архітэктурныя формы: уязныя знакі ў горад, лавы, кветачніцы, урны, абсталяванне дзіцячых пляцовак; шматкватэрны жылы дом з падземным гаражом-стаянкай па вул. Грыбаедава; надбудовы мансардных паверхаў жылых дамоў па пр. Незалежнасці, 113 (а таксама праекты для дамоў № 103, 105); вул. Карла Маркса, 25; вул. Някрасава, 14 (а таксама праекты для дамоў № 10, 12)[1].

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1978)[3], медалём «За асваенне цалінных зямель». На Рэспубліканскім конкурсе (УзССР) на праект залы пасяджэнняў Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР у г. Ташкенце атрымаў заахвочвальную прэмію; у Рэспубліканскім конкурсе (БССР) на праект помніка маці Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава ў г. Жодзіна заняў трэцяе месца; ва Усесаюзным конкурсе на праекты гарадскіх жылых дамоў з кватэрамі для сем’яў з трох пакаленняў заняў першае месца (1978, у аўтарскім калектыве); атрымаў дыплом 1-й ступені Дзяржбуда СССР і СА СССР на Усесаюзным аглядзе-конкурсе дасягненняў савецкай архітэктуры, прысвечаны 60-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Журавлев Иван Сергеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в г Жураўлёў Іван Сяргеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б в Журавлев Иван Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)