Святлана Аляксандраўна Аблаухава
Святлана Аляксандраўна Аблаухава | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
|
||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1962 (62 гады) |
|||
Член у | ||||
Адукацыя | ||||
Месца працы | ||||
Узнагароды |
Святлана Аляксандраўна Аблаухава (нар. 16 жніўня 1962, Балбасава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, лекар-стаматолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1985). У 1979—1980 камплектоўшчыцай аршанскага завода «Чырвоны Кастрычнік», лекарам-стаматолагам, загадчыцай хірургічнага кабінета стаматалагічнай паліклінікі № 61 Цэнтральнай групы войскаў (Чэхаславакія) (1985—1990), лекарам-стаматолагам Брэсцкай абласной стаматалагічнай паліклінікі № 1 (1990—1995). З 1980 член прафсаюза медыцынскіх работнікаў.
З 1995 працавала намеснікам галоўнага лекара па лячэбнай рабоце лячэбна-прафілактычнай установы «Брэсцкая абласная стаматалагічная паліклініка № 1», намеснік галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя «Брэсцкая абласная стаматалагічная паліклініка».
З 1996 член Беларускай стаматалагічнай асацыяцыі. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III-га склікання, член Камісіі па сацыяльных пытаннях[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аблаухава Святлана Аляксандраўна // Хто ёсць хто ў Беларусі Кто есть кто в Беларуси = Who’s who in Belarus: [Даведнік] / укладальнікі: Л. А. Андросік і інш.; прадмова В. Трыгубовіч]. — Вільня, 2007. — 254, [1] с. — С. 5.
- Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ, [2006] = Who is who in the Republik of Belarus. The business world of CIS / [редсовет: И. В. Чекалов (председ.) и др.]. Выр. 3. — Мн.: Энциклопедикс, 2006. — 447 с. — ISBN 985-6742-42-0.
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Балбасаве
- Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Медыкі Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання