Адчай
Выгляд
Адчай — адмоўная астэнічная эмоцыя, звязаная з адчуваннем суб'ектам немагчымасці задаволіць якую-небудзь патрэбу.
Адчай можа прывесці да дэпрэсіі або з'яўляецца адным з сімптомаў дэпрэсіі.
Механізм адчаю
[правіць | правіць зыходнік]Часцей за ўсё адчай з'яўляецца следствам моцнага негатыўнага ўплыву на жыццё чалавека. Гэта можа быць смерць блізкага чалавека, буйная значная няўдача і г. д. Чалавек, разумеючы, што не можа кантраляваць гэта негатыўны ўплыў, пачынае думаць, што не можа ніяк выправіць гэтую сітуацыю, у выніку гэтага ў яго нараджаецца суб'ектыўнае адчуванне безвыходнасці, бесперспектыўнасці, уласнага бяссілля.