Гамбург
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Во́льны і ганзе́йскі го́рад Га́мбург (ням.: Freie und Hansestadt Hamburg [ˈhambʊɐ̯k], мясц. [ˈhambʊɪç], н.-ням.: Hamborg [ˈhambɔːx]) — горад і федэральная зямля ў Германіі.
Размешчаны ў паўночнай частцы Германіі па абодвух берагах ракі Эльбы.
Насельніцтва — 1,8 млн жыхароў (2009), 4,3 млн у агламерацыі. Другі па велічыні горад у Германіі (пасля Берліна) і адзін з самых вялікіх гарадоў ЕС.
Порт Гамбурга другі па велічыні ў Еўропе пасля Ротэрдама і дзявяты ў свеце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя пасяленні на тэрыторыі Гамбурга датуюцца IV стагоддзем да н.э. У IV—VI стагоддзях сюды прыходзяць саксы.
У 810 годзе па загадзе Карла Вялікага тут была пабудавана кірха, а для яе бяспекі была ўзведзена крэпасць Хамабург.
У 831 годзе тут была створана дыяцэзія, якое неўзабаве стала архідыяцэзіяй.
У XII стагоддзі Гамбург становіцца гандлёвым цэнтрам, а ў XIV стагоддзі — адным з заснавальнікаў Ганзы.
У 1510 годзе Гамбург канчаткова становіцца Імперскім горадам. Нават пасля заняпаду Ганзы, горад перажываў культурны росквіт, асабліва пасля заснавання тут у 1767 годзе Нацыянальнага тэатра.
З 1815 года Гамбург — член Германскага саюза, з 1871 — у Германскай імперыі, а з 1949 — ФРГ.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшай колькасці насельніцтва Гамбурга дасягнула ў 1964 годзе, склаўшы 1,9 мільёнаў чалавек. Потым яно пачало зніжацца і ў 1986 не перавышала 1,6 мільёнаў. Аднак потым яно зноў пачало расці, дасягнуўшы к канцу жніўня 2010 года 1 781 741 чалавек, з якіх 258 тысяч маюць замежны пашпарт (у тым ліку 57 220 чалавек — турэцкі, 21 455 — польскі, 15 666 — сербскі і 12 694 — афганскі).
Эканоміка і прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Гамбург — гэта найбуйнейшы порт у Германіі, другі па велічыні ў Еўропе, а ў свеце займае дзявятае месца. Самая вялікая верф Blohm und Voss.
Кампанія Airbus Group мае зборачны завод у Гамбургу, на заводзе працуе больш 13 000 чалавек.
У Гамбургу размешчаны галоўны офіс фірмы Beiersdorf, лідар на рынку сродкаў для догляду скуры.
Таксама ў горадзе размешчаны буйны піваварны завод па вытворчасці вядомай у маркі піва Холстэн.
Гамбург — цэнтр машынабудавання, лёгкай і паліграфічнай прамысловасці.
У горадзе размешчаны знакамітыя выдавецтвы прэсы: «Шпігель» і «Штэрн».
У горадзе таксама размешчана Штаб-кватэра найбуйнейшага ў Еўропе канцэрна пасылачнага гандлю Ота.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Гамбургскі ўніверсітэт
- Гамбургская вышэйшая школа прыкладных навук
- Гамбургскі тэхнічны ўніверсітэт
- Універсітэт Гельмута Шміта
- Гамбургскі ўніверсітэт Хафэнсіці
- Універсітэт прыкладных навук брэндынгу
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Фрыдрых Алерс-Хестэрман, нямецкі мастак
- Іаганес Брамс
- Карл Лагерфельд
- Фані Мендэльсон, нямецкі кампазітар
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).