Асвея
Гарадскі пасёлак
Асвея
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Асве́я[3] — гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёнё Віцебскай вобласці, на паўднёвым беразе Асвейскага возера. Цэнтр Асвейскага сельсавета. За 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс. Насельніцтва 987 чал. (2022).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва ад назвы Асвейскага возера (возера Асвея), якая мае балцка-літоўскае паходжанне і звязаная са старалітоўскім ašva, прускім *asva «кабыла». Далей да індаеўрапейскага кораня *ek'ṷo-s «конь»[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле археалагічных звестак славянскае пасяленне на месцы Асвеі вядома не пазней за X стагоддзе[5]. Вядомая ў ВКЛ з 1503 г. З 1695 г. — горад Полацкага ваяводства. Належала полацкаму ваяводзе С. Глябовічу, магнатам Кішкам, Сапегам. З 1772 г. — у складзе Расійскай імперыі. У 1897 г. — мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета. У 1924—1959 гг. з’яўлялася цэнтрам раёна, з 1938 г. — гарадскі пасёлак. З 1959 г. Асвея ўваходзіць у склад Верхнядзвінскага раёна. У 2007 годзе пасёлак атрымаў статус аграгарадка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасці. Зона адпачынку рэспубліканскага значэння Асвея.
Выдатныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Асвейская сядзіба
- Свята-Георгіеўская царква, Асвея
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Асвея) (паб. у 1782 г., у 1937 г. зруйнаваны)
Гісторыка-культурныя каштоўнасці
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
---|---|---|---|
Былы манастырскі шпіталь (Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці) | 1759 | - | 2 |
Парк | 2-ая пал. XIX стагоддзя | - | 3 |
Брацкая магіла | 1941-1944 гг. | у парку | 3 |
Этнаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У Асвеі ў 1974 годзе этнамузыказнаўцай Зінаідай Мажэйка запісана калядка «Ішла каляда да з вечара»[14].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Ар’е Рафаэлі
- Яўген Станіслававіч Ясьвін, беларускі мастак
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 301—302.
- ↑ https://libr.msu.by/handle/123456789/2303
- ↑ Перепись населения — 2009. Витебская область
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/5e8/5e847c9ec699ed5ae7a852198e283b58.pdf
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар-укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дук, Д. У. Археалагічныя раскопкі ў Асвеі / Д. У. Дук // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. — 2016. — № 1. — С. 2-10.
- Освея // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Освея // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асвея
- Геаграфічныя звесткі па тэме Асвея на OpenStreetMap
- Асвея на сайце Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 19 жніўня 2011. (руск.)