Насрыды
Насрыды | |
---|---|
араб. بنو نصر | |
Краіна | Гранадскі эмірат |
Заснавальнік | Мухамад I аль-Галіб |
Апошні кіраўнік | Абу Абдалах Мухамад XII |
Год заснавання | 1230 |
Спыненне роду | XVI стагоддзе |
Зрушэнне | 1492 |
Нацыянальнасць | арабы |
Тытулы | |
эмір |
Насры́ды (араб. بنو نصر, ісп.: Nazarí) — дынастыя мусульманскіх кіраўнікоў Гранадскага эмірата з 1230 па 1492 гады. Стварылі ў Гранадзе адзін з вядомых узораў мастацтва мусульманскай Іспаніі — палацавы комплекс Альгамбра (араб. الحمراء — чырвоны).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1230 годзе Мухамад аль-Галіб з роду Бану-Наср захапіў у Альмахадаў Хаэн і зрабіў сваёй сталіцай. Неўзабаве яго ўлада распаўсюдзілася на Басу, Гуадзіс, Гранаду. Дзеля захавання сваіх земляў ад нападаў кастыльцаў Мухамад I аль-Галіб прызнаў сябе васалам Фердынанда III і дапамагаў яму ў барацьбе з іншымі дзяржавамі Аль-Андалуса.
Нашчадкі Мухамада аль-Галіба кіравалі ў Гранадскім эміраце толькі да 1313 года, пасля чаго іх зрынулі нашчадкі Ісмаіла (брата заснавальніка дынастыі). Але і сярод іх былі частыя перавароты. У смуты часта ўмешваліся Кастылія, Марока і іншыя суседзі, што знайшло адлюстраванне ў Аповесці пра Сегры і Абенсерахах.
У 1481 годзе пры Абуль-Хасане Алі вайна з хрысціянамі аднавілася. Але з-за мецяжоў сыноў эміра Мухамада і Юсуфа сілы гранадцаў былі саслаблены і гэта прывяло да падзення Гранады ў 1492 годзе. Мухамед XII Баабдзіль і іншыя прадстаўнікі роду перасяліліся ў Марока.
Спіс Насрыдаў кіраўнікоў Гранадскага эмірата
[правіць | правіць зыходнік]- 1230—1272 Мухамад I аль-Галіб
- 1273—1302 Мухамад II аль-Факіх
- 1302—1309 Мухамад III аль-Махлу
- 1309—1313 Наср ібн Мухамад
- 1314—1325 Ісмаіл I ібн Фарадж
- 1325—1333 Мухамад IV ібн Ісмаіл
- 1333—1354 Юсуф I ібн Ісмаіл
- 1354—1359, 1362—1391 Мухамад V аль-Гані
- 1359—1360 Ісмаіл II ібн Юсуф
- 1360—1362 Мухамад VI аль-Ахмар
- 1391—1392 Юсуф II аль-Мустагані
- 1392—1408 Мухамад VII аль-Мустаін
- 1408—1417 Юсуф III ан-Насір
- 1417—1419, 1427—1429 Мухамад VIII аль-Мутамасік
- 1419—1427, 1430—1431, 1432—1445, 1448—1453 Мухамад IX аль-Галіб
- 1432— Юсуф IV ібн аль-Маўл
- 1445—1446, 1462 Юсуф V ібн Ахмад
- 1446—1448 Мухамад X аль-Ахнаф
- 1453—1454 Мухамад XI ібн Мухамад
- 1454—1464 Сад аль-Мустаін
- 1464—1482, 1483—1485 Абуль-Хасан Алі, па мянушцы Мулей Хасен
- 1482—1483, 1486—1492 Абу Абдалах Мухамад XII, па мянушцы Баабдзіль
- 1485—1486 Мухамад XIII аз-Загал, па мянушцы аз-Загал
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыжов К. Все монархи мира. Мусульманский Восток VII-XV вв. — М.: Вече, 2004. — С. 314-318. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-94538-301-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Насриды . Руниверс. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2012. Праверана 25 сакавіка 2010.