Трамплін
Трамплі́н[1][2] — спартыўны снарад (прылада), спартыўнае збудаванне для правядзення спаборніцтваў і трэніровак, што забяспечвае павелічэнне адлегласці палёту спартсмена ў момант скачка.
Адрозніваюць трампліны для гімнастычных скачкоў, скачкоў на лыжах, скачкоў у ваду, на водных лыжах, у фрыстайле і іншыя.
Існуе трохступеньчаты трамплін (снарад для наземнага навучання і трэніроўкі парашутыстаў, які дае магчымасць выпрацоўваць уменне прызямлення)[1] і карабельны трамплін (выкарыстоўваецца пры ўзлёце самалётаў з кароткім разбегам)[3].
У пераносным сэнсе трамплін — апора, зыходны пункт для якіх-небудзь дзеянняў[2].
Скачкі на лыжах з трампліна
[правіць | правіць зыходнік]У дысцыпліне «Скачкі на лыжах з трампліна» сучасны трамплін уяўляе сабой складаны інжынерны комплекс, разлічаны на прагляд скачкоў вялікай колькасцю гледачоў. Напрыклад, трыбуны трампліна ў Вілінгене (Германія) месцяць 38 000 гледачоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б ТСБЛМ 2016.
- ↑ Чернавин В. Н. 1989.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трамплі́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 504. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трампли́н // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 144. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трамплі́н // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 506. — 663 с.
- Трамплі́н // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 824. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Трампли́н корабе́льный // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 435. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трамплін