Перайсці да зместу

ПВК «Вагнер»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПВК «Вагнер»
Лідары Дзмітрый Валер’евіч Уткін, Андрэй Мікалаевіч Трошаў[d], Яўген Віктаравіч Прыгожын[1] і Pavel Prigozhin[d]
Штаб-кватэра
Актыўная ў
Сфарміравана 1 мая 2014[4][5]
Удзел у канфліктах

ПВК «Вагнер» (руск.: ЧВК «Вагнер»; таксама Група «Вагнера», руск.: Группа «Вагнера») — расійскае недзяржаўнае ўзброенае фармаванне (прыватная ваенная кампанія), якое фінансуецца ўрадам[6], працяглы час была падпарадкавана расійскаму прадпрымальніку Яўгену Прыгожыну, былому блізкаму паплечніку Уладзіміра Пуціна[7][8]. Група Вагнера выкарыстоўвала інфраструктуру Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі[9]. Хоць група не кіруецца ідэалогіяй, элементы Вагнера звязаны з неанацызмам і ўльтраправым экстрэмізмам[8][10][11]. У шэрагу краін «Вагнер» прызнаны тэрарыстычнай або злачыннай арганізацыяй[⇨].

Ёсць звесткі, што Групу Вагнера выкарыстоўваў расійскі ўрад як давераную асобу, што дазваляла ўласна расійскай дзяржаве праўдападобнага адмаўляць свой удзеле ў ваенных дзеяннях за мяжой і хаваць сапраўдныя страты падчас сваіх замежных інтэрвенцый[12][13].

Паведамляецца, што групоўку заснавалі ў 2014 годзе прадпрымальнік Яўген Прыгожын і былы афіцэр ГРУ Дзмітрый Уткін (псеўданім «Вагнер»). Яна стала вядомай у час вайны на Данбасе ва Украіне, дзе дапамагала прарасійскім сепаратысцкім сілам з 2014 па 2015 год[8]. Яе найміты дзейнічалі па ўсім свеце, у тым ліку ў грамадзянскіх войнах у Сірыі, Лівіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Малі, часта змагаючыся на баку сіл, звязаных з расійскім урадам[8]. Паведамлялася пра іх прысутнасць у Судане, Венесуэле, Мазамбіку[14][15], на Мадагаскары. Байцы «Вагнера» абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах, уключаючы забойствы, катаванні, гвалтаванні і рабаванні мірных жыхароў[8][16][17][18], а таксама ў катаваннях і забойствах сваіх членаў абвінавачаных у дэзерцірстве[19][20].

29 ліпеня 2020 года агенцтва БелТА паведаміла пра затрыманне сіламі групы Альфа КДБ Беларусі «32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера» ў санаторыі «Беларусачка» за 4 км ад Мінска і аднаго чалавека на поўдні Беларусі, якія падазраваліся ў спробе арганізацыі масавых беспарадкаў[21]. Праз два тыдні замежнікі былі вернуты ў Расійскую Федэрацыю[22]. Гл. таксама Авеню (спецаперацыя).

Група «Вагнер» адыграла значную ролю ва ўварванні Расіі ва Украіну[23], для гэтага вербавала турэмных зняволеных у Расіі для баявых дзеянняў на перадавой[24][25]. Да канца 2022 года колькасць наймітаў «Вагнера» ва Украіне вырасла з 1 тыс. да 20—50 тыс. чалавек[26][27][28]. У 2023 годзе Расія пачала надаваць статус ветэрана баявых дзеянняў кантрактнікам «Вагнера», якія ўдзельнічалі ва ўварванні[29].

У верасні 2022 года Прыгожын прызнаўся ў тым, што ён ёсць заснавальнікам і кіраўніком «Вагнера»[30][31]. Ён пачаў адкрыта крытыкаваць расійскае Міністэрства абароны за няправільнае, на яго думку, вядзенне вайны супраць Украіны. 23 чэрвеня 2023 года Прыгожын пачаў узброены мяцеж пасля таго, як абвінаваціў расійскае Міністэрства абароны ў забойстве салдат Вагнера. Падраздзяленні «Вагнера» выйшлі з Украіны і захапілі расійскі горад Растоў-на-Доне, а калона «Вагнера» накіравалася ў бок Масквы. Мяцеж быў спынены на наступны дзень пры нібыта пасрэдніцтве беларускага палітыка Аляксандра Лукашэнкі[32]. У ліпені 2023 года адбылася перадыслакацыя групы «Вагнер» на тэрыторыю Беларусі, палявы лагер размясціўся каля вёскі Цэль Асіповіцкага раёна. Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пачало сумесныя вучэнні з наймітамі «Вагнера»[33], таксама сумесныя вучэнні правялі Унутраныя войскі Рэспублікі Беларусь[34], а кіраўнік унтраных войскаў Мікалай Карпянкоў арганізаваў сустрэчу наймітаў з беларускімі дзецьмі з ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь»[35]. 23 жніўня 2023 года кіраўнікі групы «Вагнер» Яўген Прыгожын і Дзмітрый Уткін загінулі ў авіякатастрофе.

У лютым 2024 года кіраўнік унутраных войск Беларусі Мікалай Карпянкоў афіцыйна раздаваў вайскоўцам Унутраных войск Рэспублікі Беларусь шаўроны «Група Вагнера. Штурмавік», сам Карпянкоў таксама носіць шаўроны групы «Вагнер» на сваёй форме[36].

Статус тэрарыстычнай групы

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША аб’явіла ПВК «Вагнер» транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй праз удзел ў вайне ва Украіне, масавыя пакаранні смерцю, згвалтаванні, выкраданні дзяцей і фізічныя здзекі ў ЦАР і Малі[37].

2 лістапада 2022 года парламент Эстоніі прагаласаваў за наданне ПВК «Вагнер» статусу тэрарыстычнай групы[38], у 2023 годзе за тое ж самае прагаласавалі парламенты Францыі[39] і Літвы[40]. Ва Украіне «Вагнер» прызнаны транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй[41]. У ліпені 2023 года АБСЕ прыняла рэзалюцыю аб прызнанні ПВК «Вагнер» тэрарыстычнай арганізацыяй[42].

У чэрвені 2017 года ПВК Вагнера ўключана ў санкцыйных спіс ЗША[43], што, у пэўным сэнсе, легалізавала яе агульнапрынятая назва, бо ў гэтым спісе арганізацыя была названа як PMC Wagner і ўключана ў рубрыку «Абазначэнні ўкраінскіх сепаратыстаў» (EO 13660 — Designations of Ukrainian Separatists)[44].

Зноскі

  1. https://www.theguardian.com/world/2022/sep/26/putin-ally-yevgeny-prigozhin-admits-founding-wagner-mercenary-group
  2. https://www.theguardian.com/world/2022/aug/07/russias-private-military-contractor-wagner-comes-out-of-the-shadows-in-ukraine-war
  3. Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь — 2020. Праверана 1 мая 2023.
  4. The GuardianUnited Kingdom: GMG, 1821. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 16 лістапада 2022.
  5. https://zona.media/news/2022/09/26/vagner
  6. Wagner mutiny: Group fully funded by Russia, says Putin (англ.). BBC News (27 чэрвеня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
  7. What is the Wagner Group, Russia’s mercenary organisation? // The Economist. — ISSN 0013-0613.
  8. а б в г д Hummel, Kristina. Undermining Democracy and Exploiting Clients: The Wagner Group’s Nefarious Activities in Africa (англ.). Combating Terrorism Center at West Point (23 чэрвеня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
  9. Band of Brothers: The Wagner Group and the Russian State | The Post-Soviet Post | CSIS (англ.). www.csis.org. Праверана 16 жніўня 2023.
  10. Ling, Justin. Moscow Turns U.S. Volunteers Into New Bogeyman in Ukraine (англ.). Foreign Policy (15 сакавіка 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
  11. Opinion | One of the worst ways Putin is gaslighting the world on Ukraine (англ.). NBC News (5 красавіка 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
  12. Band of Brothers: The Wagner Group and the Russian State | The Post-Soviet Post | CSIS (англ.). www.csis.org. Праверана 16 жніўня 2023.
  13. Brimelow, Ben. Russia is using mercenaries to make it look like it's losing fewer troops in Syria (англ.). Business Insider. Праверана 16 жніўня 2023.
  14. TV Rain Inc. В Мозамбике убили пятерых бойцов ЧВК «Вагнер». tvrain.ru (31 кастрычніка 2019). Праверана 30 кастрычніка 2019.
  15. "Российские наёмники вытеснили из Мозамбика местные ЧВК". Радио Свобода. 2019-11-19.
  16. Walsh, Declan. Russian Mercenaries Are Driving War Crimes in Africa, U.N. Says (англ.). The New York Times (27 чэрвеня 2021). Праверана 16 жніўня 2023.
  17. SBU releases new evidence of Russian Wagner fighters' involvement in war crimes against Ukraine (англ.). www.unian.info. Праверана 16 жніўня 2023.
  18. What is Russia's Wagner group, and where are its fighters? (англ.). BBC News (5 красавіка 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
  19. Головорезы (21+). Изуродовали кувалдой, отпилили голову, труп сожгли под музыку. Так в Сирии развлекались наемники из «группы Вагнера». Рассказываем, кто в этом участвовал (руск.). Новая газета (5 кастрычніка 2105). Праверана 16 жніўня 2023.
  20. Roth, Andrew. Man who filmed beheading of Syrian identified as Russian mercenary (англ.). The Guardian (21 лістапада 2019). Праверана 16 жніўня 2023.
  21. Под Минском задержаны 32 боевика иностранной частной военной компании (подробности) // БЕЛТА, 29 июля 2020
  22. news.tut.by Архівавана 15 жніўня 2020.
  23. Ma, Alexandra. Ukraine posts image of dog tag it said belonged to a killed mercenary from the Wagner Group, said to be charged with assassinating Zelenskyy (англ.). Business Insider. Праверана 16 жніўня 2023.
  24. «В первую очередь интересуют убийцы и разбойники — вам у нас понравится». Похоже, Евгений Пригожин лично вербует наемников в колониях (руск.). Медиазона. Праверана 16 жніўня 2023.
  25. Quinn, Allison. ‘Putin’s Chef’ Is Personally Touring Russian Prisons for Wagner Recruits to Fight in Ukraine, Reports Say (англ.). The Daily Beast (6 жніўня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
  26. Today's D Brief: Zelenskyy thanks Americans, lawmakers; North Korea sent arms to Wagner, WH says; Breaking down the omnibus; Germany's year ahead; And a bit more. (англ.). Defense One (22 снежня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
  27. Что известно о потерях России за 10 месяцев войны в Украине (руск.). BBC News Русская служба. Праверана 16 жніўня 2023.
  28. Russia-supporting Wagner Group mercenary numbers soar (англ.). BBC News (22 снежня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
  29. State Duma passes law giving Wagner mercenaries ‘combat veteran’ status (англ.). Meduza. Праверана 16 жніўня 2023.
  30. Sauer, Pjotr. Putin ally Yevgeny Prigozhin admits founding Wagner mercenary group (англ.). The Guardian (26 верасня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
  31. Russia's Prigozhin admits link to Wagner mercenaries for first time (англ.). Reuters (26 верасня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
  32. Roth, Andrew. Wagner boss to leave Russia as reports say US spy agencies picked up signs of planned uprising days ago (англ.). The Guardian (25 чэрвеня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
  33. Пад Брэстам пройдуць сумесныя трэніроўкі беларускіх ваеннаслужачых з байцамі ПВК «Вагнер» . mil.by (20 ліпеня 2023).(недаступная спасылка)
  34. Ва ўнутраных войсках прайшлі вучэнні "па знішчэнні незаконных фарміраванняў" | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 16 жніўня 2023.
  35. Карпянкоў зладзіў сустрэчу беларускіх дзяцей з вагнэраўцамі. belsat.eu (26 ліпеня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
  36. Як Карпянкоў уручае вайскоўцам шаўроны «Група Вагнэра. Штурмавік» . Радыё Свабода (10 лютага 2024). Праверана 21 лютага 2024.
  37. Treasury Sanctions Russian Proxy Wagner Group as a Transnational Criminal Organization (англ.). home.treasury.gov (26 студзеня 2023).
  38. Estonia’s parliament declares Russia a ‘terrorist regime’ (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 16 жніўня 2023.
  39. French parliament designates Wagner a ‘terrorist group’ (англ.). POLITICO (9 мая 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
  40. https://www.facebook.com/lrtlt. Lithuania designates Russia’s Wagner as terrorist organisation (англ.). lrt.lt (14 сакавіка 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
  41. Ukraine's Parliament Recognizes Wagner as Transnational Criminal Organization (англ.). Get the Latest Ukraine News Today - KyivPost. Праверана 16 жніўня 2023.
  42. Парламентская ассамблея ОБСЕ признала Россию государством — спонсором терроризма, ЧВК «Вагнер» — террористической организацией (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 16 жніўня 2023.
  43. США ввели санкции против ЧВК «Вагнер». РИА Новости (20 чэрвеня 2017). Праверана 2 ліпеня 2017.
  44. Treasury Designates Individuals and Entities Involved in the Ongoing Conflict in Ukraine (англ.). Министерство финансов США. Праверана 27 лютага 2018.