Міхаіл Фёдаравіч Макарачкін
Міхаіл Фёдаравіч Макарачкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 1963 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Міхаіл Фёдаравіч Мака́рачкін[1] (руск.: Михаил Фёдорович Макарочкин; 17 лістапада 1891 — 5 жніўня 1963) — вучоны ў галіне грунтазнаўства і фундаментабудаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1945), член-карэспандэнт Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957), Акадэміі навук БССР[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Глубкі Навасільскага павета Тульскай губерні (зараз у Навасільскім раёне Арлоўскай вобласці Расіі). У 1908—1912 гадах працаваў настаўнікам[2]. У 1915 годзе скончыў Тульскі настаўніцкі інстытут. У 1915—1917 гадах у Рускай імператарскай арміі, у 1920—1921 гадах — у Чырвонай Арміі[2]. Да 1922 года выкладаў матэматыку. У 1926 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. У 1926—1930 годзе займаў пасады ў сістэме Народнага камісарыята шляхоў зносін і адначасова ў 1927—1929 гадах вучыўся у вячэрнім Універсітэце марксізма-ленінізма. З 1930 года М. Ф. Макарачкін у Маскоўскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін, дзе займаў пасады ад асістэнта да прафесара і адначасова ў 1936—1937 гадах намесніка дэкана, у 1937—1947 гадах — дэкана факультэта. У 1947—1950 гадах адбываў пакаранне ў выпраўленча-працоўным лагеры (быў рэабілітаваны ў 1955 годзе)[2]. У 1951—1953 гадах — выкладчык матэматыкі ў 11-й сярэдняй школы ў Магілёве[2].
З ліпеня 1953 года М. Ф. Макарачкін у Беларускім політэхнічным інстытуце на пасадзе прафесара, з верасня 1953 года — загадчыка кафедры асноў і фундаментаў[2].
Памёр 5 жніўня 1963 года. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па грунтазнаўству, праектаванню і будаўніцтву фундаментаў з выкарыстаннем мясцовых матэрыялаў. Займаўся экспертызай будаўнічых аб’ектаў на тэрыторыі БССР.
Сярод апублікаванага:
- Макарочкин М. Ф., Соболевский Ю. А. Фундаменты под машины. — Минск: Госиздат БССР, Ред. науч.-техн. лит., 1958. — 114 с.: черт.
- Состав и строительные свойства лессовидных грунтов БССР / М. Ф. Макарочкин, В. Н. Шарай, Н. И. Ловыгин. — Минск: Госиздат БССР. Ред. науч.-техн. лит., 1959. — 124 с.: ил., карт.
- Макарочкин М. Ф., Морозова Л. К. Учебное пособие к лабораторным работам по механике грунтов: Для студентов заоч. обучения по специальностям «Пром. и гражданское строительство» и «Гидротехн. строительство» / М-во высш., сред., спец. и проф. образования Белорус. ССР. Белорус. политехн. ин-т им. И. В. Сталина. — Мн.: Б. и., 1961. — 58 с., 4 л. граф.: черт.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За абарону Масквы»
- Медаль «За працоўную адзнаку»
- Знак «Ганароваму чыгуначніку»
- Знак «Ударніку сталінскага прызыву»
- Знак «Выдатны будаўнік»
- Урадавая падзяка за ўдзел у будаўніцтве метро.
Зноскі
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ а б в г д е Макарочкин Михаил Фёдорович // НП «Товарищество сибирских геотехников» Архівавана 11 жніўня 2020. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леановіч І. І. Макарачкін Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 529. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Макарочкин Михаил Фёдорович // НП «Товарищество сибирских геотехников» Архівавана 11 жніўня 2020. (руск.)
- Макарачкін Міхаіл Фёдаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Навасільскім павеце
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі МІІТа
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці
- Вучоныя СССР
- Матэрыялазнаўцы
- Выкладчыкі БНТУ
- Дэканы
- Ганаровыя чыгуначнікі