Гаіці
| |||||
Дэвіз: «L'Union Fait La Force» | |||||
Гімн: «La Dessalinienne» | |||||
Дата незалежнасці | 1 студзеня 1804 (абвешчана) 1825 (прызнана) (ад Францыі) | ||||
Афіцыйныя мовы | гаіцянская крэольская і французская | ||||
Сталіца | Порт-о-Прэнс | ||||
Найбуйнейшы горад | Порт-о-Прэнс | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр |
Жавенель Маіз Жан-Шарль Энекс | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
142-я ў свеце 27 750 км² 0,7 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2016) • Шчыльнасць |
10,8 млн чал. (85-я) 382 чал./км² (32-я) | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$19,9 млрд долараў (126-ы) $1800 | ||||
ІРЧП (2007) | ▼ 0.532 (149-ы) | ||||
Этнахаронім | гаіцянін, гаіцянка | ||||
Валюта | гурд | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ht | ||||
Код ISO (Alpha-2) | HT | ||||
Код ISO (Alpha-3) | HTI | ||||
Код МАК | HAI | ||||
Тэлефонны код | +509 | ||||
Часавыя паясы | −5 |
Гаі́ці (гаіц. крэольск.: Ayiti, фр.: Haïti), Рэспу́бліка Гаі́ці (гаіц. крэольск.: Repiblik Ayiti, фр.: République d’Haïti) — дзяржава ў Карыбскім моры, займае заходнюю частку вострава Гаіці і шэраг прылеглых невялікіх астравоў. Тэрыторыя — 27,8 тыс. кв. км. Насельніцтва — больш за 10 млн чалавек. Другая ў Карыбскім рэгіёне па колькасці насельніцтва пасля Кубы. Сталіца — Порт-о-Прэнс (каля 2,4 млн жыхароў). Насельніцтва пераважна негроіднае. Дзяржаўныя мовы — французская і крэольская, на якой гаворыць 85 % насельніцтва. Грашовая адзінка — гурд. Нацыянальнае свята — 1 студзеня — Дзень незалежнасці (1804). Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 10 дэпартаментаў. Найбяднейшая краіна Заходняга паўшар'я.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назва вострава з мовы індзейцаў таіна перакладаецца як «Горная краіна».
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Займае заходнюю частку (35 % плошчы) аднайменнага вострава і прыбярэжныя астравы, найбуйнейшыя з якіх - Тарцю, раней Тартуга (на поўнач ад вострава Гаіці), Ганаў (у заліве Ганаў), Ваш (на поўдні). Трэцяя па плошчы дзяржава Антыльскіх астравоў. На поўначы абмываецца Атлантычным акіянам, а на поўдні - Карыбскім морам. На захадзе ў востраў удаецца заліў Ганаў. Ўсходнюю частка вострава займае Дамініканская Рэспубліка, адзіная краіна, з якой у Гаіці ёсць сухапутная мяжа (360 км). Ад Кубы адасоблена Наветреным пралівам.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў размешчаны ў зоне сутыкнення Паўночна-Амерыканскай і Карыбскай літасферных пліт, што абумовіла горны рэльеф і высокую сейсмічнасць тэрыторыі (самы моцны землятрус адбыўся ў 2010). Рэльеф Гаіці ўяўляе сабой чаргаванне сярэдневысокіх моцна расчлененых гор і нізін. Усе горныя хрыбты маюць больш высокі працяг у дамініканскай частцы вострава Гаіці. Хрыбты поўначы (Паўночных хрыбет) і поўдня (хрыбет Ла-Сёль) фармуюць паўастравы. Да гор Ла-Сёль належыць вышэйшы пункт Гаіці Ла-Сёль (2680 м). Да заліва Ганаў прымыкае пласкагор'е Плато-Сантраль. З карой выветрывання звязаны паклады баксітаў.
Клімат — трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература складае каля +25 ° С. Для Гаіці характэрны летні максімум ападкаў з пікамі ў красавіку-чэрвені і верасні-кастрычніку; на падветраных схілах выпадае 500-800 мм ападкаў у год, у той час як на наветреных схілах — да 2500 мм. У Гаіці часта завітваюць разбуральныя трапічныя ўраганы («Іван» і «Жанна» ў 2004 годзе).
З Дамініканскіх гор у заліў Ганаў сцякае рака Артыбаніт, на ёй пабудавана вадасховішча Пялігр.
Расліннасць падветраных схілаў — кактусы, багаткі, пальма сабаль; унутраныя даліны пакрываюць саваны з хвоямі. У гарах поўдня — вільготныя трапічныя лясы (махагоні, дальбергія). З млекакормячых — агуці і завезеныя для барацьбы з пацукамі мангусты. Сустракаюцца тры віды кракадзілаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дакалумбавы перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Гаіці (Эспаньёла) быў населены прыблізна з 5000 года да н.э. групай індзейцаў, якія, як мяркуецца, прыбылі з Цэнтральнай ці Паўднёвай Амерыкі[2]. Сярод гэтых ранніх пасяленцаў былі народы Сібанеі, а за імі — Таіна, якія размаўлялі на аравакскіх мовах, элементы якіх захаваліся ў Гаіцянскай крэольскай мове.
Каланіяльны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Іспанская каланізацыя (1492–1625)
[правіць | правіць зыходнік]Востраў, заселены плямёнамі аравакаў (зборная назва - таіна), быў адкрыты 6 снежня 1492 года Хрыстафорам Калумбам і названы ім Эспаньола («Маленькая Іспанія»); падчас другога плавання Калумба тут была заснавана першая іспанская калонія ў Новым Свеце (Ла-Навідад). «Я загадаў пабудаваць вежу, крэпасць і вялікі склеп, - пісаў Калумб ў журнале. - Я ўпэўнены, што мае людзі здольныя скарыць увесь востраў ... бо насельніцтва голае, без зброі і вельмі баязлівае ». Аднак «голыя» індзейцы аказалі супраціў іспанскім канкістадорам і ў той жа год спалілі Ла-Навідад. У XVI—XVII стагоддзях індзейскае насельніцтва востава вымерла.
Французская каланізацыя (1625–1804)
[правіць | правіць зыходнік]У 1697 годзе быў падпісаны Рейсвейкскі мір, паводле якога заходняя частка вострава адышла да Францыі пад назвай Санта-Дамінга, а ўсходняя частка засталася ў Іспаніі. Французы разбілі плантацыі цукровага трыснягу, для якіх завозілі рабоў з афрыканскіх калоній. У 1795 годзе Францыя атрымала кантроль над усім востравам.
Гаіцянская рэвалюцыя (1791–1804)
[правіць | правіць зыходнік]Гаіці заваёўвае незалежнасць ад Францыі ў 1804 годзе ў ходзе паспяховай гаіцянскай рэвалюцыі (1791-1804) і становіцца другой пасля ЗША незалежнай дзяржавай у Амерыцы і першай у свеце рэспублікай на чале з чарнаскурымі.
Перыяд незалежнасці
[правіць | правіць зыходнік]У 1804-1806 была імперыяй на чале з Жан-Жакам Десалінам (Жак Першы), а ў 1806-1820 рэспубліка суіснавала з каралеўствам (кароль Анры Крыстаф). У 1808 годзе Іспанія зноў вярнула сабе ўсходнюю частку вострава. У 1822 годзе Гаіці вяртае пад свой кантроль тольки вызваліўшуюся ад Іспаніі Дамінікану і валодае ёй да канчатковага "разводу" ў 1844, калі ў выніку антыгаіцянскага паўстання ва ўсходняй частцы вострава была абвешчана Дамініканская Рэспубліка. 1849 - 1859 - Другая Імперыя (імператар Фаустын Першы). 1915-1934 - акупацыя Гаіці войскамі ЗША. У 1957 годзе пасаду прэзідэнта Гаіці заняў былы міністр аховы здароўя, змагар з тыфам Франсуа Дзювалье, які пасля стаў дыктатарам. Апорай яго ўлады былі Тантон-Макуты - карныя паліцэйскія атрады. У міжнароднай супольнасці Дзювалье атрымаў вядомасць пад мянушкай Папа Док.
У 1971 годзе ўладу ўспадкаваў ягоны сын, двадцацігадовы Жан-Клод Дзювалье (Бэйбі Док). Ён не быў настолькі жорсткім і бескампрамісным, як бацька, і ў 1986 годзе рэжым клана Дзювалье быў зрынуты.
Першыя ў гісторыі Гаіці свабодныя прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў 1990 г. прынеслі перамогу святару Ж.-Б. Арыстыду. Аднак у 1991 г. у Гаіці ізноў адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога ён быў выгнаны з краіны. Пасля ўводу ў Гаіці на аснове рэзалюцыі Савета Бяспекі (СБ) ААН шматнацыянальных сіл для падтрымання парадку і стабільнасці атрымалася дабіцца добраахвотнага сыходу путчыстаў. На выбарах 1995 г. перамогу атрымаў створаны Ж.-Б. Арыстыдам (апорай якому служыла «Армія канібалаў») палітычны рух «Лавалас». Прэзідэнтам стаў яго кандыдат Рэне Прэваль. Аднак рух раскалоўся на прыхільнікаў Арыстыда — Прэваля («Сям’я Лавалас») і апазіцыю, якая паўстала ў выніку аб’яднання неаднастайных па сваім складзе палітычных груп і няўрадавых арганізацый. Выбары 2000 выйграў Ж.-Б. Арыстыд, які, знаходзячыся ў улады ў 2001—2003, не змог забяспечыць нацыянальнае прымірэнне, утаймаваць злачыннасць, рашыць складаныя ўнутрыпалітычныя і сацыяльна-эканамічныя праблемы. 2004 г. — мяцеж Арміі канібалаў, з удзелам былых вудуісцкіх узброеных фарміраванняў — былых Тантон-Макутаў, падтрыманы Францыяй ды ЗША, Арыстыд быў эвакуяваны ў ЦАР.
У 2004 г. СБ ААН прыняў рэзалюцыю № 1529, на падставе якой у Гаіці былі ўведзеныя Часовыя шматнацыянальныя сілы, а з 1 чэрвеня 2004 наўзамен іх разгорнутая Місія ААН па стабілізацыі ў Гаіці (МААНСГ). У выніку, першым чынам, яе мэтанакіраванай працай атрымалася некалькі падвысіць узровень бяспекі ў краіне і правесці 7 лютага 2006 г. прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Р. Прэваль. У 2011 перамогу на выбарах атрымлівае музыка Мішэль Мартэі.
Грамадска-палітычны крызіс (з 2018 года)
[правіць | правіць зыходнік]7 ліпеня 2018 года ў адказ на павышэнне коштаў на паліва насельніцтва краіны выйшла на пратэсты. З часам гэтыя пратэсты перараслі ў патрабаванні адстаўкі прэзідэнта Ж. Маіза[3]. На працягу 2019, 2020 і 2021 гадоў сотні тысяч бралі ўдзел у акцыях пратэсту[4][5][6][7][8].
7 лютага 2021 года прыхільнікі апазіцыі тагачаснага прэзідэнта Ж. Маіза, як мяркуецца, зрабілі спробу дзяржаўнага перавароту, што прывяло да арыштаў, а таксама да сутыкненняў паміж пратэстоўцамі і паліцыяй. 7 ліпеня 2021 года прэзідэнт Ж. Маіз быў забіты «групай неўстаноўленых асоб (каля 28), некаторыя з якіх размаўлялі па-іспанску»[9][10]. 20 ліпеня дзеючы выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Клод Жазеф перадаў уладу ўраду нацыянальнага адзінства, сфармаванаму Арыэлем Анры, пры гэтым дасягнутая дамоўленасць захавала прэзідэнцкую пасаду вакантнай да правядзення выбараў, з ускладаннем кіраўніцтва паўнатой выканаўчай улады на прэм’ер-міністра[11].
У верасні 2022 года ў адказ на рост коштаў на энерганосьбіты, ўспыхнулі новыя пратэсты, а федэрацыя, якая скадалася больш чым з 10 бандыцкіх груп, устанавіла блакаду найбуйнейшага склада паліва на Гаіці. У спалучэнні з успышкай халеры і паўсюдным вострым голадам, сітуацыя прымусіла Савет Бяспекі ААН аднагалосна прагаласаваў за ўвядзенне санкцый супраць краіны[12][13][14]. 6 лістапада 2022 года, пасля двух тыдняў перамоваў з урадам Гаіці, а таксама наступу, пачатага Нацыянальнай паліцыяй, кааліцыя банд G9 адмовілася ад кантролю над паліўным тэрміналам.
У кастрычніку 2023 года па просьбе А. Анры Савет бяспекі ААН адобрыў адпраўку шматнацыянальнай місіі па забеспячэнні бяспекі, якую узначаліць Кенія. Чакаецца, што міжнародны кантынгент з 2,5 тысячы паліцэйскіх будзе разгорнуты ў першым квартале 2024 года. Аднак у студзені 2024 года суд у Кеніі забараніў адпраўляць афіцэраў на Гаіці.
5 лютага 2024 года жыхары зноў выйшлі на пратэсты, патрабуючы адстаўкі А. Анры, тэрмін паўнамоцтваў якога скончыўся 7 лютага 2024 года, але ён не мае намераў пакінуць пасаду. На фоне пратэстаў закрыліся банкі, школы і ўрадавыя ўстановы ў паўночных і паўднёвых рэгіёнах краіны.
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле канстытуцыі 1987 выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з прэзідэнтам, абіраным шляхам прамых і таемных выбараў на 5-гадовы тэрмін без права перавыбрання на другі тэрмін запар, але можна пераабраць прэзідэнта з інтэрвалам у 5 гадоў.
Заканадаўчая ўлада — парламент (Нацыянальная асамблея), які складаецца з Сената і Палаты дэпутатаў (30 сенатараў, 99 дэпутатаў, абіраюцца па сістэме, што працуе ў Злучаных Штатах). У цяперашні час у Гаіці маецца каля 30 палітычных партый і аб’яднанняў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Другая па колькасці насельніцтва Карыбскае дзяржава. Пры прагназаванні паказчыкаў для насельніцтва Гаіці (працягласць жыцця, дзіцячая смяротнасць і т.п.) эксперты ўлічваюць наступствы СНІДу (заражанасць ВІЧ - больш за 2 % насельніцтва). Натуральны прырост 1,35 % (2017), міграцыйны - -0,2 %. Каля 1 млн гаіцян пражываюць у ЗША, 0,8 млн - у Дамініканскай Рэспубліцы. Палова насельніцтва маладзей за 20 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця ў 2017 склала 64 гады. Дзіцячая смяротнасць - каля 46,8 на 1000 чал (2017), вышэй толькі ў Афрыцы.
У 1789 на востраве пражывалі 36 тыс. белых і каля паўмільёна чарнаскурых, а таксама 28 тыс. вольных мулатаў. Прапорцыі расавых груп праз дзвесце гадоў не змяніліся. Дзяржаўныя мовы - французская і гаіцянская крэольская. Па дадзеных на 2017 год каля 54,7 % гаіцян вызнаюць каталіцтва, у той час як пратэстанты складаюць каля 28,5 % насельніцтва (баптысты 15,4 %, пяцідзясятнікі 7,9 %). Вуду, рэлігія з афрыканскімі каранямі, паўстала ў каланіяльныя часы, калі рабы былі вымушаныя маскіраваць сваіх лоа або духаў пад рымска-каталіцкіх святых, па-ранейшаму практыкуецца некаторымі гаіцянамі. Дакладную колькасць адэптаў вуду назваць складана праз сінкрэтызм культу з каталіцтвам. Насельніцтва Гаіці размешчана даволі раўнамерна, вялікая шчыльнасць ў раёнах буйных гарадоў. Урбанізацыя - 61% (2017). У агламерацыі Порт-о-Прэнс пражывае 2,44 млн чалавек. (2015), у Кап-Айцьене - 534 тысячы. Узровень пісьменнасці - 60,7 % (2015).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Гаіці - адна з самых бедных, нестабільных краін свету, самая бедная краіна Амерыкі і Заходняга паўшар'я. Эканоміка Гаіці да гэтага часу не акрыяла ад наступстваў землятрусу 2010 і эпідэміі халеры, што рушыла за ім. У год пасля землятрусу галадалі 58 % гаіцян. Асноўная крыніца валютных даходаў краіны - грашовыя пераводы ад эмігрантаў (25 % ВУП, удвая больш за даходы ад экспарту). Вялікае значэнне для эканомікі мае міжнародная дапамога.
Прамысловасць развіта слаба, хоць у Гаіці маюцца паклады медных і малібдэнавых руд, золата, серабра, баксітаў. У малой колькасці здабываюцца баксіты і золата. У 1960-я Пялігрская ГЭС выпрацоўвала амаль усю неабходную электраэнергію, сёння яе доля не перавышае і траціны (у асноўным з-за змяншэння расходу вады ў рацэ і заглейвання вадасховішча). Галоўныя галіны прамысловасці - цукровая, мукамольная, тэкстыльная (дае 80% экспартных паступленняў).
У сельскай гаспадарцы занята 38 % насельніцтва (2010). У даліне ракі Артыбаніт знаходзіцца асноўны раён вырошчвання збожжавых культур (рыс, кукуруза, сорга). Вырошчваюцца таксама кава, манга, цукровы трыснёг. Гаіці - сусветны лідар па вырошчванні веціверу - травы, з каранёў якой атрымліваюць эфірны веціверавы алей, які выкарыстоўваецца ў касметалогіі. Высечка лясоў прывяла да катастрафічнай эрозіі некалі ўрадлівых глеб. Драўніна выкарыстоўваецца як паліва і як сыравіна для лёгкай прамысловасці.
На ЗША прыходзіцца 50% знешняга гандлю. Іншыя важныя партнёры - краіны Еўрасаюза, Канада, Дамініканская Рэспубліка. Імпарт пераважна складаецца з прадуктаў харчавання і паліва.
Некаторыя цікавінкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паўстанне рабоў на Гаіці было адзіным у гісторыі паспяховым паўстаннем рабоў. У 1803 годзе ў бітве пры Верцірас была разбіта двухтысячная французская армія.
- Цытадэль Лафер'ер (фр. Citadelle Laferrièreа) - найбуйнейшы фартыфікацыйны будынак Заходняга паўшар'я, узведзены ў 1804-17 гг. на вяршыні 1000-метровай гары ля паўночнага ўзбярэжжа Гаіці па загадзе караля Анры Крыстафа.
- У Порт-о-Прэнс ў 1878-1888 і 1897-1932 гг дзейнічалі трамвайныя сістэмы. Для адкрытай ў 1897 году трамвайнай лінія з каляінай 762 мм паравыя трамвайныя вагоны былі закуплены ў Мюнхене. У 1932 году трамвайныя лініі ў сталіцы дзяржавы былі прыняты, а рухомы састаў трапіў на чыгуначныя лініі ў сельскай мясцовасці, дзе выкарыстоўваўся, верагодна, да 1990-х гадоў.
- У другой палове 20 - пачалтку 21 стагоддзя прэзідэнтамі Гаіці пабывалі доктар, святар, музыка. У апошнім выпадку гаворка ідзе пра Мішэля Мартэі, вядомага таксама пад сцэнічным псеўданімам «Sweet Micky»
- Гаіці - сусветны лідар па вытворчасці бейсбольных мячоў
- У сталічным музеі экспануецца якар калумбавай каравэлы «Санта-Марыя»
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/northamerica
- ↑ James A. Ferguson, Murdo J. MacLeod, Christian Antoine Girault, Robert Lawless. Haiti (англ.). Encyclopædia Britannica. Праверана 18 сакавіка 2020.
- ↑ Haiti: Thousands protest against corruption (англ.). Deutsche Welle (8 лютага 2019).
- ↑ "Haiti: Thousands protest against corruption". Deutsche Welle. 8 February 2019. Праверана 2019-02-13.
- ↑ Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>
; для зносак:4
няма тэксту - ↑ "Haiti's Protests: Images Reflect Latest Power Struggle". Council of Foreign Relations. March 3, 2021.
- ↑ Delaney, Rose (15 February 2021). "Dispute over Haiti presidential term triggers unrest". BBC News. Праверана 31 July 2021.
- ↑ "Haiti protests continue despite police crackdown". Africanews. 9 February 2021. Праверана 2021-02-10.
- ↑ Gonzalez, Oriana. Police arrest "presumed assassins" of Haitian president . Axios (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2021. Праверана 20 October 2022.
- ↑ Merancourt, Wildmore; Faiola, Anthony; Boburg, Shawn (9 July 2021). "Assassination of Haitian president becomes complex international web". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 9 July 2021. Праверана 20 October 2022.
- ↑ В Гаити отказались от идеи временного президента (руск.). Лента. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021.
- ↑ U.N. unanimously passes Haiti sanctions, targets gang leader (англ.). Reuters (21 кастрычніка 2022). Праверана 21 October 2022.
- ↑ Kelemen, Michele. The U.N. imposes sanctions against Haiti's gang members (англ.). NPR (21 кастрычніка 2022). Праверана 21 October 2022.
- ↑ Falk, Pamela. World powers at U.N. unanimously adopt arms embargo, travel ban and sanctions aimed at Haiti criminal gangs (англ.). CBS News (21 кастрычніка 2022). Праверана 21 October 2022.