Фета
Выгляд
Фета — традыцыйны грэчаскі сыр на аснове авечынага малака (з даданнем казінага). Прадукт белага колеру с крохкай структурай і салёным смакам прадаецца і захоўваецца ў рассоле. Вядомая з часоў Старажытнай Грэцыі.
Выраб
[правіць | правіць зыходнік]Час вытрымкі сыру складае не менш за 3 месяцаў. Тлустасць ад 30 да 60%. Сыры, падобныя да феты, вырабляюць па ўсёй паўднёва-ўсходняй Еўропе, у Міжземнаморскіх краінах, на Сярэднім Усходзе - у Грэцыі, Балгарыі, Босніі і Харватыі, Румыніі, Турцыі, Ізраілі і Егіпце (дзе яго робяць у асноўным з каровінага малака). Існуе тры тыпы феты:
- У асноўным з авечага малака
- З каровінага малака традыцыйным спосабам, які захоўвае асаблівую крохкую структуру сыру і салёны смак.
- Сыр, які завецца фетай, але прыгатаваны сучаснымі спосабамі, у выніку якіх атрымліваецца сыр іншай структуры.