Уладзімір Анатольевіч Гошын
Уладзімір Гошын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Садоха | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Алег Лапцёнак | ||||||
Пераемнік | Віталь Прыма | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 жніўня 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя |
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1984) Расійская мытная акадэмія (1999) |
||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу |
Уладзі́мір Анато́льевіч Го́шын (нар. 31 жніўня 1962, сяло Джурун Мугалжарскага раёна Акцюбінскай вобласці, Казахстан) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў настаўнікам англійскай мовы Сольскай сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1988 года паступіў на службу ў мытныя органы. Праходзіў службу ў Мінскай рэгіянальнай мытні, ДМК Беларусі, Упраўленні знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў Беларусі. У 1994—1997 гадах — начальнік аддзела, намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні. У 1997—1998 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі.
Быў намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 26 лютага 2008 года атрымаў пасаду першага намесніка[1]. 30 чэрвеня 2011 года сыйшоў у адстаўку з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя[2], адстаўлены быў 13 снежня 2011 года[3].
З 1 лютага 2012 года па 31 студзеня 2016 года — член Калегіі (Міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі.
13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 г. № 117 «О назначении В.А.Гошина первым заместителем Председателя Государственного таможенного комитета Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2011 г. № 291 «О назначении В. А. Гошина»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 582 «Об освобождении от должности В.А.Гошина» (1/13148) Архівавана 24 верасня 2015. (руск.)
- ↑ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 чэрвеня 2016).