Трэці пачатак тэрмадынамікі
Пачаткі тэрмадынамікі |
---|
Трэці пачатак тэрмадынамікі, трэці закон тэрмадынамікі, тэарэма Нэрнста — сцвярджае, што энтрапія сістэмы пры набліжэнні да абсалютнага нуля тэмпературы імкнецца да нуля:
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы і другі пачаткі тэрмадынамікі не дазваляюць вызначыць значэнне энтрапіі пры звышнізкіх значэннях тэмпературы. На падставе абагульнення эксперыментальных даследаванняў уласцівасцей розных рэчываў быў устаноўлены закон, які ліквідаваў гэты недахоп. Сфармуляваў яго ў 1906 годзе В. Нэрнст (1864—1941), гэты закон мае назву трэцяга пачатка тэрмадынамікі, ці тэарэмы Нэрнста. Тэарэму у сучасны выгляд прывёў 1911 годзе М. Планк (1858—1947).
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Тэарэму можна выкарыстоўваць для вызначэння дакладнай велічыні энтрапіі.
дзе:
- — энтрапія сістэмы [Дж/К],
- — сталая Больцмана,
- — колькасць мікрастанаў сістэмы.
У класічнай тэрмадынаміцы тэарэма Нэрнста мае абмежаваны ўжытак, бо, у асноўным, пры разліках разглядаецца толькі адноснае змяненне энтрапіі.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Недасягальнасць абсалютнага нуля тэмпературы
[правіць | правіць зыходнік]Недасягальнасць абсалютнага нуля тэмпературы (-273,15 °C 0) можна растлумачыць:
1) У межах класічнай тэрмадынамікі:
Пры абсалютным нулі тэмпературы энтрапія сістэмы будзе роўная нулю:
Між іншым, гэта азначае магчымасць стварэння вечнага рухавіка другога роду з каэфіцыентам карыснага дзеяння ў 100 адсоткаў:
што супярэчыць другому закону тэрмадынамікі.
2) Можна сфармуляваць прычыну недасягальнасці абсалютнага нуля тэмпературы некалькі іначай:
Калі сістэма ахалоджваецца метадам паўтарэння цыкла адыябатчнага пашырэння (памяншаецца тэмпература) і ізатэрмічнага сціскання (памяншаецца энтрапія), то пры набліжэнні значэння да нуля энтрапія прымае значэнне нуля і больш не змяняецца.
Гэта значыць, што пры канечнай колькасці паўтарэння цыклаў можна толькі асімптатычна (чым бліжэй да бесканечнасці, тым дакладней) прыбліжацца да стану з .
Часта трэці пачатак тэрмадынамікі таксама мае фармулёўку, якая вынікае з гэтых двух пунктаў:
- «Абсалютны нуль тэмпературы недасягальны»
Паводзіны іншых фізічных велічынь
[правіць | правіць зыходнік]Пры будуць таксама імкнуцца да нуля такія велічыні, як:
- — каэфіціэнт цеплавога пашырэння [K −1],
- — ізабарная цеплаёмістасць [Дж/(кг·К)],
- — ізахорная цеплаёмістасць [Дж/(кг·К)].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Базаров И. П. Термодинамика — Москва: Высшая школа, 1991. — 376 с. (руск.)
- Жилко В. В., Лавриненко А. В., Маркович Л. Г. Физика — Минск: Народная асвета, 2002. — 382 с. (руск.)
- Зако́ны термодина́мики // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 113—114. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.