Перайсці да зместу

Паўночная Радэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэктарат Вялікабрытаніі
1953—1963 у складзе Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда
Паўночная Радэзія
Герб Паўночнай Радэзіі Сцяг Паўночнай Радэзіі
Герб Паўночнай Радэзіі Сцяг Паўночнай Радэзіі
Гімн: Гімн Вялікабрытаніі
< 
 >
1924 — 1964

Сталіца Лусака
Мова(ы) англійская мова
Афіцыйная мова англійская
Грашовая адзінка Southern Rhodesian pound[d]
Форма кіравання пратэктарат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночная Радэзія (англ.: Northern Rhodesia) — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Афрыцы з 1924 па 1953 год. Як адзіны пратэктарат узнікла ў 1911 годзе, калі калоніі Паўночна-Заходняя Радэзія і Паўночна-Усходняя Радэзія, якімі кіравала Брытанская Паўднёва-Афрыканская кампанія, былі аб'яднаны ў адну, якой быў нададзены статус пратэктарата кампаніі, нягледзячы на супярэчнасці з раней заключаным дагаворам. У 1924 годзе пратэктарат быў афіцыйна перададзены дзяржаве. У 1953 годзе ўвайшла ў склад Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда, у 1963 выйшла з федэрацыі, атрымаўшы самакіраванне. У 1964 годзе Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць. З 24 кастрычніка 1964 года краіна носіць назву Замбія.

Пасля перадачы Паўночнай Радэзіі пад кіраванне дзяржавы, брытанскім манархам прызначаўся губернатар, які прадстаўляў яго і выступаў ад яго імя ў якасці главы дзяржавы, атрымліваючы інструкцыі ад брытанскага ўрада.

21 студзеня 1964 (1964-01-21) года пры атрыманні пратэктаратам Вялікабрытаніі Паўночная Радэзія права самакіравання была ўведзена пасада прэм'ер-міністра як главы ўрада пратэктарата. Адзіным прэм'ер-міністрам быў Кенет Каўнда, лідар руху за нацыянальную незалежнасць.