Перайсці да зместу

Нічыпар Эмануілавіч Глушанкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нічыпар Эмануілавіч Глушанкоў
Дата нараджэння 14 сакавіка 1902(1902-03-14)
Месца нараджэння в. Зубры, Горацкі раён
Дата смерці 20 снежня 1959(1959-12-20) (57 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Род войскаў ВПС
Званне
Генерал-лейтэнант ВПС СССР
Генерал-лейтэнант ВПС СССР
Камандаваў ВПС розных ваенных акруг
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна  — 1939 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1943 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1936 Медаль «За баявыя заслугі» — 1944
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
У адстаўцы з 1954

Нічыпар Эмануілавіч Глушанкоў (14 сакавіка 1902, в. Зубры, Горацкі раён — 20 снежня 1959[1]) — генерал-лейтэнант авіяцыі (1944)[1].

У Чырвонай Арміі з 1921 года. У 1936 годзе скончыў ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У званні капітана быў інструктарам па тэхніцы пілатавання 107-й знішчальнай авіяцыйнай эскадрыллі 83-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады Беларускай ваеннай акругі. 16 жніўня 1936 года за поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[2].

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936-39 гадоў[1][3]. Камандаваў 2-й эскадрылляй И-16  (руск.), а затым групай знішчальнікаў И-16 на Леванцкім фронце  (ісп.). Здзейсніў больш за 80 баявых вылетаў (102 гадзіны баявога налёту)[2]. Правёўшы 14 паветраных баёў, збіў 10 самалётаў суперніка (5 асабіста і 5 у групе). Узнагароджаны ордэнам Леніна[2].

4 чэрвеня 1940 года Глушанкову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр авіяцыі». У тым жа годзе прызначаны камандуючым ВПС Закаўказскай ваеннай акругі (у жніўні 1941 ператворана ў Закаўказскі фронт)[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны намеснік камандуючага, камандуючы ВПС на Крымскім і Закаўказскім франтах. 11 мая 1944 года Н. Э. Глушанкову прысвоена званне генерал-лейтэнант авіяцыі. Пасля заканчэння вайны працягваў служыць у ВПС краіны на камандных пасадах[1]. У 1946—1952 гг. займаў пасаду Камандуючага ВПС Сібірскай ваеннай акругі[2].

Пасля выхаду ў запас, у сакавіку 1954 прызначаны начальнікам ваеннай кафедры Расійскага дзяржаўнага гідраметэаралагічнага ўніверсітэта  (руск.) і заставаўся ім да 1958 года. Жыў у Ленінградзе[2]. Памёр 20 снежня 1959 года[1].

Узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны, Леніна (23.02.1939), Чырвонага Сцяга (8.02.1943); медалямі[2], у тым ліку «За абарону Каўказа» (1.5.1944), «За баявыя заслугі» (3.11.1944), «За перамогу над Германіяй» (9.5.1945).

Зноскі

  1. а б в г д Глушанков Никифор Эммануилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. а б в г д е ё Глушенков Никифор Эммануилович (руск.)
  3. Абросов 2003, с. 330.
  • Абросов С. В. В небе Испании. 1936–1939 годы. — 2003. — 432 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-08-0040-89-0.
  • Глушанков Никифор Эммануилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.