Перайсці да зместу

Вірус мазаікі нарцыса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вірус мазаікі нарцыса

Вірус мазаікі нарцыса пад электронным мікраскопам
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Сінонімы
  • NMV
Група паводле Балтымара

IV: (+)алРНК-вірусы


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  12180
EOL  541116

Вірус мазаікі нарцыса[4] (англ.: Narcissus mosaic virus, NMV) — патагенны вірус раслін роду Potexvirus сямейства Alphaflexiviridae, які заражае нарцысы[4].

Ізаляваны ў Нідэрландах і Вялікабрытаніі ад Narcissus pseudonarcissus у 1946 годзе[5].

Вельмі пашыраная і шкаданосная хвароба. Вірус перадаецца з сокам хворых раслін і тлямі, захоўваецца ў цыбулінах. Характэрныя сімптомы — бледна-зялёныя або шараватыя, палоскавасць і плямістасць лісця, якія з часам ператвараюцца ў жоўтыя, асабліва прыкметныя ранняй вясною[4]. Іншы раз назіраецца дэфармацыя і маршчакаватасць лісця. Кветаносы скрыўляюцца, кветкі недаразвіваюцца, на пялёстках бледныя паўпразрыстыя плямы і штрыхі[4].

Зноскі

  • Проценко Е. П., Проценко А. Е. Краткий атлас болезней декоративных растений. - М., 1961
  • Горленко С. В., Панько Н. А. Защита луковичных и клубнелуковичных культур от болезней и вредителей. — Мн., 1977.