Перайсці да зместу

Эўры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Горад
Эўры
фр.: Évry
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 8,33 км²[2]
Вышыня цэнтра
53 м, 32 м[3] і 95 м[3]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 53 641 чал. (1 студзеня 2018)[4]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
91000[5]
Афіцыйны сайт
Эўры на карце Францыі
Эўры (Францыя)
Эўры

Эўры (фр.: Évry) — горад у Францыі ў рэгіёне Іль-дэ-Франс за 25 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Парыжа.

Гісторыя

У 1965 годзе Эўры стаў часткай французскай ініцыятывы «новага горада» і атрымаў цяперашнюю назву. Да гэтага ён быў вядомы як «Эўры-Пці-Бур» і налічваў усяго некалькі тысяч жыхароў. Калі Эўры быў толькі пабудаваны, аэрапорт Арлі быў асноўным міжнародным аэрапортам Францыі, і многія міжнародныя кампаніі стварылі ў ім свае галаўныя офісы. Аднак з пашырэннем аэрапорта Руасі ўсе буйныя кампаніі з’ехалі туды. Сярод нямногіх міжнародных кампаній, якія засталіся, — кампанія гатэляў і грамадскага харчавання «Accor» і сетка супермаркетаў «Carrefour». Хоць яны і маюць паштовы адрас у Эўры, геаграфічна яны знаходзяцца ў суседнім населеным пункце — у Куркуроне.

Транспарт

Эўры абслугоўваецца трыма чыгуначнымі станцыямі ўздоўж двух галін: Эўры-Валь-дэ-Сен, Эўры-Цэнтр Куркурон і Ле-Брас-дэ-Фер. Горад мяжуе на захадзе з аўтамагістралью A6, на поўдні з Нацыянальнай трасай 104, а Нацыянальная траса 7, якая праходзіць з поўначы на поўдзень, падзяляе горад на дзве часткі. Рака Сена пазначае ўсходнюю мяжу горада. У пачатку XXI стагоддзя быў пабудаваны новы порт для павелічэння грузапатоку барж.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі