Вершаскладанне
Выгляд
Вершасклада́нне (версіфікацыя) — сістэма арганізацыі вершаванай мовы, у аснове якой — паўтарэнне пэўнага рытмастваральнага кампанента (вышыні гука — у кітайскай паэзіі, працягласці галоснага — у антычнай, націскных або ненаціскных галосных — у беларускай і г. д.). Мерай рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы звычайна з'яўляецца радок верша. У залежнасці ад фанетычных асаблівасцей той ці іншай мовы на пэўным гістарычным этапе развіцця літаратуры выпрацоўваюцца асобныя сістэмы вершаскладання.
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.