Перайсці да зместу

Плазма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:36, 11 кастрычніка 2011, аўтар FoxBot (размовы | уклад) (r2.7.2) (робат дадаў: arz:بلازما (فيزيا))

ПЛАЗМА, чацвёрты агрэгатны стан рэчыва, які характарызуецца высокай ступенню іанізацыі яго часцінак пры роўнасці канцэнтрацый дадатна і адмоўна зараджаных часцінак.

П., якая ўтрымлівае электроны і дадатныя іоны, называюць Шаблон:Вызн2. Калі ў П. побач з зараджанымі часцінкамі маюцца і нейтральныя малекулы, то яе называюць Шаблон:Вызн2. П., якая складаецца толькі з зараджаных часцінак, называюць Шаблон:Вызн2.

У масштабах Сусвету П. – найбольш распаўсюджаны агрэгатны стан рэчыва. З яе складаюцца Сонца, зоркі, верхнія пласты атмасферы і радыяцыйныя паясы Зямлі. Паўночныя ззянні і святло ў люмінесцэнтных лямпах ёсць вынікам працэсаў, якія адбываюцца ў П.

П. шырока ўжываецца ў вытворчасці пры рэзцы і шліфоўцы металаў, траўленні розных паверхняў, увядзенні легіруючых дадаткаў у паўправаднікі, нанясенні ахоўных і ўмацоўных пакрыццяў.

Перспектывы выкарыстання П. навукоўцы звязваюць з новымі спосабамі вытворчасці энергіі: магнітагідрадынамічнае (МГД) пераўтварэнне ўнутранай энергіі ў электрычную і кіраваная тэрмаядзерная рэакцыя сінтэзу.

У МГД-генератары механічная энергія струменя электраправоднай вадкасці (ці газу) пераўтвараецца ў электрычную.