Перайсці да зместу

Элвіс Прэслі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элвіс Прэслі ў 1970 годзе

Э́лвіс Ааро́н Прэ́слі (англ.: Elvis Aaron Presley); 8 студзеня 193516 жніўня 1977) — амерыканскі спявак і акцёр. Нягледзячы на тры дзесяцігоддзі, якія мінулі са дня яго смерці, Элвіс Прэслі працягвае заставацца самым паспяховым выканаўцам, побач з Майклам Джэксанам, папулярнай музыкі XX стагоддзя, і яму па сёння належыць мноства непераўзыдзеных рэкордаў у галіне гуказапісу. Яго вядомасць настолькі шырокая, што большасць людзей кліча яго проста — «Элвіс». З Элвісам Прэслі таксама асацыюецца ўстойлівае словазлучэнне «Кароль рок-н-рола» (у Амерыцы часта проста «Кароль» — The King).