Саюз левых партый
Саюз левых партый | |
---|---|
Дата заснавання | 17 снежня 2006 |
Саюз левых партый — грамадска-палітычная кааліцыя партый камуністычнай і сацыял-дэмакратычнай ідэалогій. Створана 17 снежня 2006 г.[1] «у мэтах кансалідацыі ўсіх прагрэсіўных сіл грамадства ў імя дэмакратычных пераменаў да лепшага»[2]. Спробы зарэгістраваць СЛП не ўвянчаліся поспехам.
На ўстаноўчай канферэнцыі ў Чарнігаве (Украіна) апроч падпісання дамовы аб стварэнні Саюза левых партый дэлегаты прынялі статут аб’яднання, праграмную заяву і заяву ў падтрымку экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідара БСДП (Грамада) Аляксандра Казуліна.
У кастрычніку 2010 г. на аснове Саюза левыя партыі пачалі працэс стварэння «Платформы левых сіл на прэзідэнцкіх выбарах»[3].
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Сустаршынямі саюза сталі лідары трох партый: Сяргей Калякін (ПКБ), Анатоль Ляўковіч (БСДП (Грамада), Алена Яськова (партыя жанчын «Надзея»). Чацвёртым сустаршынёй стаў Аляксандр Бухвостаў — кіраўнік аргкамітэта па падрыхтоўцы 2-га Кангрэса дэмакратычных сіл. У склад Цэнтральнага савета на парытэтнай аснове ўвайшоў 31 чалавек, у склад кантрольна-рэвізійнай камісіі — 4.
Члены кааліцыі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада);
- Беларуская партыя жанчын Надзея;
- Партыя камуністаў Беларусі;
- аргкамітэт па стварэнні Беларускай партыі працоўных.
Зноскі
- ↑ [https://web.archive.org/web/20200807190508/https://naviny.by/rubrics/politic/2006/12/17/ic_news_112_264008 Архівавана 7 жніўня 2020. Архівавана 7 жніўня 2020. Подписан учредительный договор о создании Союза левых партий (руск.)]
- ↑ Союз левых партий определяется с форматом местных выборов (руск.)
- ↑ «Союз левых» возрождается, чтобы обсудить программу нового президента (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 10 лютага 2019.