Перайсці да зместу

Ява

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:13, 22 мая 2024, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ява
індан. Jawa
Пляж Баракуда на Яве
Пляж Баракуда на Яве
Характарыстыкі
Плошча132 000 км²
Насельніцтва124 000 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва939,39 чал./км²
Размяшчэнне
7°30′10″ пд. ш. 111°15′47″ у. д.HGЯO
АкваторыіІндыйскі акіян, Ціхі акіян
Краіна
Ява (Інданезія)
Ява
Ява
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ява — востраў, знаходзіцца ў складзе Інданезіі (сталіца Інданезіі, Джакарта, размешчана на востраве Ява). Плошча 132 тыс. км². Працягнуўся на 1000 кіламетраў з захаду на ўсход, трыццаць адсоткаў яго тэрыторыі займаюць джунглі. Уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Ява.

Ява — самы населены востраў у свеце (124 млн чал., 2005), шчыльнасць насельніцтва складае 979 чал./км². Карэнныя народы — сунды, бадуі, тэнгеры, яванцы і бетаві. На паўночным усходзе таксама шчыльна жывуць мадурцы, а на паўднёвым усходзе — балійцы. Найболей распаўсюджаныя мовы — яванская і інданезійская.

На Яве знаходзіцца каля 120 вулканаў, з іх 30 дзейсных.

На востраве выгадоўваюць адзін са знакамітых гатункаў кавы — Копі Лювак.

На востраве Ява знаходзіцца галоўная выбітнасць Інданезіі — ступа Барабудур. Гэта святыня будысцкай рэлігіі ўяўляе сабой мадэль будысцкай касмалогіі. Храм уваходзіць у спіс найважных архітэктурна-гістарычных помнікаў ЮНЕСКА і адносіцца да аб’ектаў сусветнай спадчыны.

Ява ў культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне рамана «Амок» (1930) беларускага пісьменніка Янкі Маўра адбываецца на востраве Ява.