Перайсці да зместу

Івакаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:36, 31 сакавіка 2024, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Івакаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Івакі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
8 снежня 1966
Дата скасавання 30 снежня 1927
Насельніцтва (2019) 974
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Іва́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Івакі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гардуноўскага сельсавета.

8 снежня 1966 года ўтвораны зноў у складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Івакі. У склад сельсавета ўвайшлі вёска Івакі, пасёлак Вербаў скасаванага Гардуноўскага сельсавета і пасёлак Надзежда Насовіцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Івакаўскага сельсавета 3 населеныя пункты[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1190 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 974 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.