Перайсці да зместу

Граб звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Граб звычайны
Граб звычайны
Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Пакрытанасенныя
Клас: Двухдольныя
Парадак: Бярозакветныя
Сямейства: Бярозавыя
Род: Граб
Від: Граб звычайны
Навуковая назва
Carpinus betulus L.
ITIS  184204
NCBI  12990

Граб звычайны, еўрапейскі (Carpinus betulus), лістападнае дрэва сямейства бярозавых.

Дрэвы вышынёй да 25 м. Ствол у ніжняй частцы рабрысты. Кара шэрая, гладкая. Лісце прадаўгавата-эліптычнае, на вяршыні завостранае, па краі двойчыпілаватае. Кветкі ў каташках, плод - рабрысты арэх. Жыве 100-150 гадоў.

Паўночная мяжа суцэльнага пашырэння граба на Беларусі праходзіць на поўдзень ад Мінска і Магілёва. Граб расце на багатых глебах у мяшаных і лісцёвых лясах, можа ўтвараць грабавыя лясы. Цвіце ў маі-чэрвені.

Граб добра пераносіць падстрыганне, выкарыстоўваецца ў азеляненні. Драўніна прыдатная для вырабу музычных інструментаў, паркету.

Плады грабу звычайнага