Перайсці да зместу

Расход вады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:37, 7 лістапада 2023, аўтар IP781584110 (размовы | уклад) (арфаграфія, пунктуацыя, афармленне; праверка спасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Расход вадывадацёку) — аб’ём вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне вадацёку за адзінку часу. Вымяраецца ў расходных адзінках (м³/с). У прамысловасці расход вады (вадкасці) вымяраецца расхадамерамі.

У гідралогіі выкарыстоўваюцца паняцці максімальнага, сярэднегадовага, мінімальнага і інш. расходаў вады. Нароўні з расходам наносаў, з’яўляецца адным з руслафармавальных фактараў.

Увогуле метадалогія вымярэння расходу вады ў рэках і трубаправодах заснавана на спрошчанай форме ураўнення бесперапыннасці для несціскальных вадкасцяў:

  •  — расход вады [м³/c]
  •  — плошча папярочнага сячэння вадацёку (трубы ці часткі рэчышча ракі, запоўненага вадой) [м²]
  •  — сярэдняя хуткасць патоку [м/с]

У гідрагеалогіі і геалогіі замест тэрміна «расход вады» можа выкарыстоўвацца тэрмін «дэбіт» (напрыклад, «дэбіт свідравіны»), аднак яго выкарыстанне носіць лакальны характар для гэтых спецыяльнасцяў і не распаўсюджваецца, напрыклад, на роднасную ім гідралогію.

У акіяналогіі расход марскіх цячэнняў вымяраецца ў Свердрупах.