Точка
Точка — савецкі тактычны ракетны комплекс дывізіённага звяна (з канца 1980-х гадоў пераведзены ў армейскае звяно) распрацоўкі Каломенскага КБ машынабудавання.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка была пачата па пастанове Савета Міністраў СССР № 148-56 ад 4 сакавіка 1968 года.
Дзяржаўныя выпрабаванні дывізіённага ракетнага комплексу 9К79 «Точка» праведзены з 1970 па 1975 гады. Афіцыйна прыняты на ўзбраенне Савецкай Арміі ў 1975 годзе, хаця серыйная вытворчасць ракет пачалася ў 1973 годзе.
«Точка» прызначалася для паражэння цэляў і аб’ектаў у тактычнай (аператыўна-тактычнай) глыбіні. Лічылася высокадакладнай зброяй, кругавое імавернае адхіленне ад цэлі — 50 метраў, дальнасць паражэння — да 120 км.
«Точка-Р» з пасіўнай радыёлакацыйнай галоўкай саманавядзення прынята на ўзбраенне ў 1983 годзе.
РК 9К79-1 «Точка-У» (абазначэнне НАТА — Scarab B) з павялічанай да 120 км далёкасцю стральбы праходзіла дзяржаўныя выпрабаванні з 1986 па 1988 год. У войскі пачаў паступаць у 1989 годзе.
Арганізацыйна комплекс можа быць прадстаўлены ў складзе брыгады, у якую ўваходзіць 2-3 дывізіёны. Кожны ракетны дывізіён мае 2-3 стартавыя батарэі па 2-3 пускавыя ўстаноўкі ў кожнай. Такім чынам, у складзе адной брыгады можа быць ад 8 да 27 пускавых установак.
Баявое прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Першае баявое прымяненне ракетных комплексаў «Точка» адбылося ў 1994 годзе, падчас вайны паміж войскамі паўднёвай і паўночнай частак Емена.
Актыўна комплексы прымяняліся ўнутры Расіі, падчас узброеных канфліктаў на Паўночным Каўказе. Прымяняліся расійскімі войскамі ў Грузіі падчас узброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі (2008). Прымяняліся ўкраінскай арміяй у канфлікце на ўсходзе Украіны (2014—2015). Шматразова прымяняліся расійскай і ўкраінскай арміямі падчас уварвання Расіі ва Украіну (2022).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Первов М. Отечественное ракетное оружие 1946—2000. — М.: АКС-Конверсалт, 1999. — С. 52—53. — 141 с.
- Трембач Е. И., Есин К. П., Рябец А. Ф., Беликов Б. Н. «Титан» на Волге. От артиллерии к космическим стартам / Под общей ред. В. А. Шурыгина. — Волгоград: Станица-2, 2000. — С. 53—56. — 176 с. — 1000 экз. — ISBN 5-93567-014-3, ББК 63.3(2)6.
- Широкорад А. Б. Энциклопедия отечественного ракетного оружия 1918—2002 / Под общей ред. А. Е. Тараса. — Мн.: Харвест, 2003. — С. 441—443. — 544 с. — (Библиотека военной истории). — 5100 экз. — ISBN 985-13-0949-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Точка