Перайсці да зместу

Мексіканскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:05, 2 жніўня 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (вікіфікацыя, перанесена: ВеракрусВеракрус з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Мексіканскі заліў

Мексіканскі заліў (англ.: Gulf of Mexico, ісп.: Golfo de Me'xico) — шырокая водная прастора, частка Атлантычнага акіяна, абмежаванага з паўночнага захаду, поўначы і ўсходу ўзбярэжжам ЗША (штаты Фларыда, Алабама, Місісіпі, Луізіяна і Тэхас), на поўдні і паўднёвым захадзе — узбярэжжам Мексікі (штаты Тамаўліпас, Веракрус, Табаска, Кампечэ, Юкатан), а таксама Кубай.

Заліў злучаецца з Атлантычным акіянам Фларыдскім і Юкатанскім пралівамі. Дзякуючы параўнальна невялікай шырыні гэтых праліваў прыліўныя з'явы выяўленыя слаба. У Мэксіканскі заліў упадае мноства рэк, уключаючы Місісіпі, Алабаму і Нуэсэс.

Найболей буйныя гарады на ўзбярэжжы — Тампа, Сент-Пецярбург, Пенсакола, Мабіл, Новы Арлеан, Х’юстан.

На шэльфе Мексыканскага заліва засяроджаныя значныя запасы нафты і прыроднага газу; здабыча гэтых карысных выкапняў вядзецца ў асноўным з дапамогай нафтавых платформ.