Перайсці да зместу

Бермудскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:28, 24 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Бермуды
Bermuda
Герб Бермудскіх астравоў
Сцяг Бермудскіх астравоў Герб Бермудскіх астравоў
Дэвіз: «Quo Fata Ferunt»
Гімн: «God Save the Queen»
Афіцыйныя мовы aнглійская
Сталіца Гамільтан
Найбуйнейшыя гарады Гамільтан
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія, заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Каралева
Губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Джордж Фергюсан
Крэйг Кананейр
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
224-я ў свеце
53,2 км²
26%
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Перапіс (2010)
Шчыльнасць

64268 чал. (202-я)
64268 чал.
1275 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва

$5,85 млрд[1]  (149-ы)
$91 477[1]
Валюта Бермудскі долар (з лютага 1970)
Інтэрнэт-дамен .bm
Код ISO (Alpha-2) BM
Код ISO (Alpha-3) BMU
Код МАК BER
Тэлефонны код +1-441
Часавыя паясы (UTC-4)
Карта

Берму́ды, або Берму́дскія астравы (англ.: Bermuda, Bermudas) — брытанская заморская тэрыторыя ў Атлантычным акіяне. Складаецца з 181 вострава і рыфаў агульнай плошчай 53,2 км². Насельніцтва (2010) — 64 268 чалавек.

Сталіца і найбуйнейшы населены пункт тэрыторыі — горад Гамільтан.

Ваенныя ўмацаванні (1614 г.)

Першаадкрывальнікам лічыцца іспанскі мараплавец Хуан дэ Бермудэс (1505 г.). Упершыню астравы з’явіліся на карце ў 1509 г.

11 ліпеня 1612 г. англійская Вірджынская кампанія заснавала на Бермудах калонію Новы Лондан. Усяго з Англіі прыбыло 60 каланістаў на чале першага губернатара Рычарда Мура (15831618 гг.). Было прынята заканадаўства калоніі на аснове англійскай прававой сістэмы. Каланісты займаліся земляробствам і здабычай хваёвай драўніны. Для абароны ад іспанцаў была ўзведзена крэпасць Сміт. Аднак Вірджынская кампанія амаль не атрымоўвала прыбыткаў ад пасяленцаў, таму ў 1614 г. прадала астравы англійскай кароне. Такім чынам, Бермудскія астравы фармальна сталі першай заморскай калоніяй Англіі. У 1620 г. калонія атрымала самакіраванне, пачаў працаваць першы парламент.

У 1616 г. на Бермуды на англійскім караблі быў завезены першы чарнаскуры нявольнік. Рабы выкарыстоўваліся для здабычы жэмчугу. Калі гэта дзейнасць не прынесла выгоды, яны сталі выкарыстоўвацца для працы на плантацыях і ў рамесных майстэрнях. Хаця памеры плантацый тут былі малымі ў параўнанні з Вірджыніяй і Вест-Індскімі астравамі, іх колькасць стала расла. Самы багаты рабаўладальнік у 1663 г. меў 17 рабоў. Акрамя выхадцаў з Афрыкі на Бермудах выкарыстоўвалася нявольная праца індзейцаў і закантрактаваных рабочых з Ірландыі і Шатландыі. Закон 1666 г. абавязваў рабаўладальнікаў забяспечваць рабоў зброяй і прыцягваць да абароны калоніі. Аднак у 1673 г. была выяўлена змова чарнаскурай рабыні супраць свайго гаспадара, таму ў наступным годзе быў прыняты закон аб абмежаванні ўвозу афрыканцаў і мулатаў. У 1807 г. гандаль рабамі быў забаронены. У 1834 г. рабства адменена.

Падчас Амерыканскай рэвалюцыі і вайны 1812—1814 гг. Вялікабрытанія выкарыстоўвала Бермудскія астравы ў якасці важнай ваеннай базы. У гады войн з бурамі сюды высылалі зняволенных з Паўднёвай Афрыкі. Большасць насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай і абслугоўваннем ваенных. У другой палове XIX ст. асноўнымі экспартнымі культурамі з’яўляліся цыбуля і маніёк. Недахоп таннай працоўнай сілы вымушаў увозіць рабочых з Мадэйры.

У 1890 г. была пракладзена трансатлантычная кабельная сувязь[2]. З 1930 г. на мясцовым аэрадроме спыняліся самалёты. Дзякуючы добра наладжаным камунікацыям ужо ў міжваенны перыяд XX ст. пачаў развівацца турызм, пераважна з суседніх ЗША і Канады. Бермудцы ў якасці добраахвотнікаў удзельнічалі ў I Сусветнай і II Сусветнай войнах на баку Вялікабрытаніі. Пасля II Сусветнай вайны Бермуды ператварыліся ў афшорны фінансавы цэнтр. Тут базіраваліся амерыканскія ВМС.

З 1968 г. дзейнічае Канстытуцыя, якая гарантуе ўсеагульнае выбарчае права. У 1995 г. праводзіўся рэферэндум аб прадстаўленні незалежнасці ад Вялікабрытаніі. Яе прыхільнікі пацярпелі паражэнне.

Архіпелаг Бермуды знаходзіцца ў Атлантычным акіяне, каля паўночнай ускраіны Саргасава мора, у 1070 км на паўднёвы ўсход ад узбярэжжа ЗША, у 5548 км на паўднёвы захад ад Лондана і 7 303,34 км на паўднёвы захад ад Мінска. У склад Бермудаў уваходзяць 181 востраў, а таксама рыфы каралавага паходжання. Найбуйнейшы з іх — востраў Бермуда або, як яго называюць мясцовыя насельнікі, Мейн-Айленд (Main Island, літаральна «галоўны востраў»).

Клімат вільготны субтрапічны. Цёплае надвор'е ўтрымоўваецца на працягу года дзякуючы блізкасці Гальфстрыма. Тэмпература ў жніўні ў сярэднім складае 29,8° C — 33,9° C, у студзені 20,4° C — 25,4° C. Аднак узімку магчыма паніжэнне тэмпературы да 6,7° C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 1 409,7 мм у год. Сярэдняя колькасць сонечных гадзін — 2501 у год.

Да з’яўлення на Бермудскіх астравах першых насельнікаў яны былі пакрытыя хваёвымі лясамі ў цэнтральнай частцы сушы і манграмі ўздоўж берага. У наш час захавалася толькі 15 відаў эндэмічных раслін, у тым ліку бермудскія кедр і ядловец. Усяго ж налічваецца каля 1000 відаў раслін, большасць з якіх была завезена звонку. Бермуды — адна з найбольш паўднёвых зон распаўсюджання какосавай пальмы, хаця з-за недахопу цяпла ў зімовыя месяцы какосы рэдка вызраюць.

Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, марскімі чарапахамі, яшчаркамі, кажанамі.

Першы закон аб ахове дзікай прыроды быў прыняты ў 1616 г.

Вядомыя бермудцы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Х. Нова (1967-) — бермудская спявачка і паэтэса, аўтар і выканаўца песень

Зноскі