Перайсці да зместу

Glock 17

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:07, 28 лістапада 2022, аўтар Aranzavy (размовы | уклад) (вікіфікацыя)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Glock 17

Апісанне
Тып: самазарадны пісталет
Краіна: Аўстрыя
Гады эксплуатацыі: з 1982 (войскі Аўстрыі)
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Гастан Глок
Выраблялася: Glock
Характарыстыкі
Маса, кг:

0,62 (без патронаў)

  • 0,87 (поўны магазін)
Даўжыня, мм: 188
Даўжыня ствала, мм: 114
Колькасць нарэзаў ствала 6
Нарэзка ствала: правабокавая
Шырыня, мм: 33
Вышыня, мм: 138
Калібр, мм: 9 мм
Патроны: 9x19 Para
Прынцып дзеяння: аддача ствала з кароткім ходам
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 1200
Боезабеспячэнне: магазін на 17 (стандартны), 19 ці 33 патрона
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 50 м
Даўжыня прыцэльнай лініі 165
Агульны рэсурс: 300–350 тыс. стрэлаў
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 350–360 м/с

Glock 17 (Глок-17, Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскага войска. Ён быў першым узорам узбраення, распрацаваным гэтай фірмай. Атрыманы ў выніку пісталет апынуўся даволі ўдалым і зручным для ўжывання, дзякуючы чаму пазней ён быў прыняты на ўзбраенні войска Аўстрыі пад пазначэннем Р80. Пазней пісталеты фірмы «Глок» набылі шырокую вядомасць дзякуючы сваім баявым якасцям і распаўсюджанасці ў якасці зброі герояў розных галівудскіх фільмаў. Зброя дадзенай мадэлі атрымала шырокае распаўсюджанне па ўсім міры. Цяпер існуе шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разлічаныя пад розныя патроны (9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).

Асаблівасцю канструкцыі пісталета з’яўляецца адсутнасць сцяжка засцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) пластыка. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяння — «выхапіў і страляй», засцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца без поўнага націску спускавога гапліка «бяспечнага дзеяння». Складаецца з 33 частак, і няпоўная разборка ажыццяўляецца за секунды.

Пісталет «Глок-17» з’яўляецца родапачынальнікам новай, раней не існавалай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжывання палімерных матэрыялаў у вытворчасці зброі. Нягледзячы на адсутнасць досведу ў фірмы «Глок», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасцяў, такіх, як лёгкасць, высокая зносаўстойлівасць, надзейнасць, здавальняючая кучнасць стральбы, прастата і лёгкасць тэхнічнага абслугоўвання, устойлівасць да карозіі і шкодным фактарам навакольнага асяроддзя. Менавіта дзякуючы сваёй удалай канструкцыі і наяўнасці несумнеўных вартасцяў «Глок-17» набыў сусветную вядомасць і атрымаў такое шырокае распаўсюджанне.

Glock 17 у гульнях

[правіць | правіць зыходнік]