Перайсці да зместу

ФК Гарадзея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзея
ФК Гарадзея.gif
Поўная назва УФКіС «Футбольны клуб „Гарадзея“»
Мянушкі цукровыя
Заснаваны 2002
Горад Гарадзея, Беларусь
Стадыён «Гарадзея»
Умяшчальнасць: 1000
Дырэктар Аляксандр Марчанка
Галоўны трэнер Алег Радушка
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2020 13 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Гарадзея»беларускі футбольны клуб з гарадскога пасёлка Гарадзея, заснаваны ў 2002 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Спачатку быў міні-футбольным клубам, пасля клуб перайшоў на звычайны футбол. У 2008 клуб заявіўся ў Другую лігу і праз два гады выйграў яе.

Дэбютны сезон у Першай лізе прынёс клубу трэцяе месца.

2012

У сезоне 2012 клуб вёў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Заняўшы другое месца, клуб атрымаў права на стыкавыя матчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», якое заняла апошняе месца ў Вышэйшай лізе. У першым матчы «Гарадзея» перамагла з лікам 1:0. Але ў другім саступіла 0:4 і засталася ў першай лізе.

2013

У сезоне 2013 «Гарадзея» дзякуючы выдатнаму старту (7 перамог у першых 7 турах) упэўнена забралася на першае месца. Але потым справы пайшлі горш, каманда стала атрымоўваць нічыі і паражэнні. Пасля паражэння ў 21-м туры ад «Смалявічаў-СТІ» (0:4) «Гарадзея» саступіла першы радок «Слуцку» і ў далейшым ужо не здолела на яго вярнуцца.

У выніку клуб зноў заняў другое месца. У стыкавых матчах «Гарадзея» саступіла магілёўскаму «Дняпру» па суме дзвюх сустрэч (1:3, 0:0) і зноў згубіла магчымасць выйсці ў Вышэйшую лігу.

2014

Сезон 2014 «Гарадзея» пачала няўдала, хутка апынуўшыся ўнізе табліцы. У выніку ўжо ў маі 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Андрэй Кіпра, на месца якога быў запрошаны Сяргей Яромка. З новым трэнерам каманда стала выступаць больш паспяхова, і першы круг «Гарадзея» скончыла на трэцім радку. У пачатку другога круга «Гарадзея» захоўвала трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але ў кастрычніку каманда выдала няўдалую серыю (6 матчаў без перамог), з-за якой ужо за некалькі тураў страціла ўсе шанцы на павышэнне.

2015

Пачатак сезона 2015 у «Гарадзеі» ізноў не атрымаўся і яна апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Тым не менш, кіраўніцтва клуба пакінула Сяргея Яромку на пасадзе галоўнага трэнера. Хутка становішча стала выпраўляцца, і першы круг каманда скончыла на чацвёртым месцы. Другую палову чэмпіянату «Гарадзея» правяла яшчэ больш паспяхова, і праз некаторы час узначаліла турнірную табліцу. На фінішы «цукровыя» прапусцілі на першае месца «Іслач», але другога месца было дастаткова, каб забяспечыць месца ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе

У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе «Гарадзея» здолела захаваць сваіх лідараў, умацаваўшы склад вопытнымі беларускімі ігракамі. Пасля няўдалага старту каманда стала набіраць ачкі, у сярэдзіне сезона 2016 знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але няўдалы фініш адкінуў «цукровых» на дзявяты радок.

У сезоне 2017 «Гарадзея» заставалася адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. Аднак, пасля хатняга паражэння ў першым туры ад «Шахцёра» (0:1), гарадзейскі клуб болей не саступаў на сваім полі. 2017 год «Гарадзея» таксама скончыла на 9-м месцы.

Сезон 2018 пачаўся для гарадзейцаў няўдала, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Першая перамога была атрымана толькі ў 10-м туры, калі дзякуючы голу на апошніх хвілінах «Гарадзея» сенсацыйна ўзяла верх над БАТЭ (2:1), аднак гэтая перамога засталася адзінай у першай палове чэмпіянату. У другой палове сезона «Гарадзея» стала выступаць значна лепей, шэраг перамог дазволіў камандзе пакінуць падвал табліцы і скончыць сезон трэці раз запар на дзявятым радку.

У сезоне 2019 «Гарадзея» таксама спачатку знаходзілася ўнізе табліцы, але неўзабаве вынікі наладзіліся, каманда ўпэўнена замацавалася ў сярэдзіне табліцы, пазней нават мела магчымасць змагацца за высокія месцы, аднак у выніку фінішавала сёмай.

У сезоне 2020 у «Гарадзеі» меліся фінансавыя праблемы, звязаныя з затрыманнем у межах «цукровай справы» дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіла Крыштаповіча, які аказваў значную апамогу камандзе. У выніку клуб стаў рабіць большую стаўку на маладых выканаўцаў. Няглядзячы на праблемы, «Гарадзея» здолела пазбегнуць вылету, стаўшы трынаццатай.

У студені 2021 года стала вядома, што клуб пакінуў увесь трэнерскі штаб[1]

Папярэднія назвы

  • 2002—2007: «Цуккамбінат»
  • з 2008: «Гарадзея»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на снежань 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Ігар Даўгяла 1985
16 Беларусь Бр Андрэй Саковіч 1992
24 Беларусь Бр Арцём Захараў 2002
32 Беларусь Бр Сяргей Чэрнік 1988
95 Беларусь Бр Максім Макараў 2001
3 Беларусь Аб Дзмітрый Ігнаценка 1995
7 Расія Аб Максім Смірноў 2000
8 Беларусь Аб Сяргей Усеня 1988
17 Расія Аб Альберт Габараеў 1997
27 Расія Аб Яніс Лінда 1994
30 Беларусь Аб Дзяніс Ясковіч 1995
72 Беларусь Аб Аляксандр Пазняк 1994
91 Беларусь Аб Ілья Лукашэвіч 1998
11 Расія ПА Андрэй Сарокін 1996
19 Беларусь ПА Міхаіл Шыбун 1996
Паз. Імя Нар.
20 Беларусь ПА Дзмітрый Байдук 1996
21 Беларусь ПА Юрый Валовік 1993
28 Сербія ПА Лазар Сайчыч 1996
35 Беларусь ПА Сяргей Пушнякоў 1993
41 Беларусь ПА Павел Пашэвіч 2001
53 Беларусь ПА Арцём Валовіч 1999
99 Беларусь ПА Аляксандр Булычоў 1999
Беларусь ПА Ілья Баглай 1998
5 Францыя Нап Дзідзін Мухамед-Джухары 1999
10 Беларусь Нап Ян Сянкевіч 1995
23 Расія Нап Джамал Дзібіргаджыеў 1996
77 Беларусь Нап Арцём Васільеў 1997
94 Расія Нап Сяргей Архіпаў 1996
Беларусь Нап Расціслаў Шавель 2001

Рэзервовы склад

Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Андрэй Астрэйка 1999
Беларусь Аб Мацвей Барысевіч 2003
Беларусь Аб Уладзіслаў Ісар 2001
Беларусь Аб Уладзіслаў Козіч 2001
Беларусь Аб Станіслаў Краеўскі 2001
Беларусь Аб Яўген Кудраўцаў 2001
Беларусь Аб Павел Рацкевіч 2002
2 Беларусь ПА Аляксей Салавей 2000
Беларусь ПА Даніла Дзьячэнка 2003
Беларусь ПА Дзмітрый Ільчук 2002
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Раман Курэйчык 2000
Беларусь ПА Мікіта Ліпніцкі 2003
Беларусь ПА Яўген Ляўданскі 2003
Беларусь ПА Яўген Максімовіч 2000
Беларусь ПА Уладзіслаў Марозаў 2001
Беларусь ПА Даніла Скачко 2002
Беларусь ПА Вадзім Шаркоў 2001
Беларусь Нап Ілья Крэнь 2001
Беларусь Нап Павел Пахажай 2001
Беларусь Нап Ілья Татарыновіч 2003

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці, гр.Б (Д4) 2 18 11 4 3 57–21 37 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 7 30 12 8 10 43–39 44 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 2 26 16 4 6 42–23 52 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 1 34 27 3 4 112–29 84 1/8 фіналу Выхад у Першую лігу
2011 Першая (Д2) 3 30 16 7 7 51–31 55 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 2 28 18 6 4 49–21 60 1/8 фіналу
Пераходныя матчы1 2 1 0 1 1–4
2013 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 68–32 60 Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы2 2 0 1 1 1–3
2014 Першая (Д2) 6 30 11 12 7 42–26 45 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 2 30 21 5 4 73–25 68 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2016 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 14 8 36–39 38 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 14 8 37–35 38 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 7 14 31–33 34 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 8 10 31–29 44 1/16 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 13 30 8 7 15 30–48 31 1/8 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Весь тренерский штаб «Городеи» покинул клуб (руск.). Tribuna.com Беларусь у Facebook (16 студзеня 2021). Праверана 18 студзеня 2021.
  2. Основной состав

Спасылкі

Шаблон:Склад ФК Гарадзея