ФК Гарадзея
Гарадзея | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | УФКіС «Футбольны клуб „Гарадзея“» | ||
Мянушкі | цукровыя | ||
Заснаваны | 2002 | ||
Горад | Гарадзея, Беларусь | ||
Стадыён |
«Гарадзея» Умяшчальнасць: 1000 |
||
Дырэктар | Аляксандр Марчанка | ||
Галоўны трэнер | Алег Радушка | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2019 | 7 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Гарадзея» — беларускі футбольны клуб з гарадскога пасёлка Гарадзея, заснаваны ў 2002 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
Спачатку быў міні-футбольным клубам, пасля клуб перайшоў на звычайны футбол. У 2008 клуб заявіўся ў Другую лігу і праз два гады выйграў яе.
Дэбютны сезон у Першай лізе прынёс клубу трэцяе месца.
2012
У сезоне 2012 клуб вёў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Заняўшы другое месца, клуб атрымаў права на стыкавыя матчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», якое заняла апошняе месца ў вышэйшай лізе. У першым матчы «Гарадзея» перамагла з лікам 1:0. Але ў другім саступіла 0:4 і засталася ў першай лізе.
2013
У сезоне 2013 «Гарадзея» дзякуючы выдатнаму старту (7 перамог у першых 7 турах) упэўнена забралася на першае месца. Але потым справы пайшлі горш, каманда стала атрымоўваць нічыі і паражэнні. Пасля паражэння ў 21-м туры ад «Смалявічаў-СТІ» (0:4) «Гарадзея» саступіла першы радок «Слуцку» і ў далейшым ужо не здолела на яго вярнуцца.
У выніку клуб зноў заняў другое месца. У стыкавых матчах «Гарадзея» саступіла магілёўскаму «Дняпру» па суме дзвюх сустрэч (1:3, 0:0) і зноў згубіла магчымасць выйсці ў Вышэйшую лігу.
2014
Сезон 2014 «Гарадзея» пачала няўдала, хутка апынуўшыся ўнізе табліцы. У выніку ўжо ў маі 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Андрэй Кіпра, на месца якога быў запрошаны Сяргей Яромка. З новым трэнерам каманда стала выступаць больш паспяхова, і першы круг «Гарадзея» скончыла на трэцім радку. У пачатку другога круга «Гарадзея» захоўвала трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але ў кастрычніку каманда выдала няўдалую серыю (6 матчаў без перамог), з-за якой ужо за некалькі тураў страціла ўсе шанцы на павышэнне.
2015
Пачатак сезона 2015 у «Гарадзеі» ізноў не атрымаўся і яна апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Тым не менш, кіраўніцтва клуба пакінула Сяргея Яромку на пасадзе галоўнага трэнера. Хутка становішча стала выпраўляцца, і першы круг каманда скончыла на чацвёртым месцы. Другую палову чэмпіянату «Гарадзея» правяла яшчэ больш паспяхова, і праз некаторы час узначаліла турнірную табліцу. На фінішы «цукровыя» прапусцілі на першае месца «Іслач», але другога месца было дастаткова, каб забяспечыць месца ў Вышэйшай лізе.
У Вышэйшай лізе
У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе «Гарадзея» здолела захаваць сваіх лідараў, умацаваўшы склад вопытнымі беларускімі ігракамі. Пасля няўдалага старту каманда стала набіраць ачкі, у сярэдзіне сезона 2016 знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але няўдалы фініш адкінуў «цукровых» на дзявяты радок.
У сезоне 2017 «Гарадзея» заставалася адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. Аднак, пасля хатняга паражэння ў першым туры ад «Шахцёра» (0:1), гарадзейскі клуб болей не саступаў на сваім полі. 2017 год «Гарадзея» таксама скончыла на 9-м месцы.
Сезон 2018 пачаўся для гарадзейцаў няўдала, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Першая перамога была атрымана толькі ў 10-м туры, калі дзякуючы голу на апошніх хвілінах «Гарадзея» сенсацыйна ўзяла верх над БАТЭ (2:1), аднак гэтая перамога засталася адзінай у першай палове чэмпіянату. У другой палове сезона «Гарадзея» стала выступаць значна лепей, шэраг перамог дазволіў камандзе пакінуць падвал табліцы і скончыць сезон трэці раз запар на дзявятым радку.
У сезоне 2019 «Гарадзея» таксама спачатку знаходзілася ўнізе табліцы, але неўзабаве вынікі наладзіліся, каманда ўпэўнена замацавалася ў сярэдзіне табліцы, пазней нават мела магчымасць змагацца за высокія месцы, аднак у выніку фінішавала сёмай.
Папярэднія назвы
- 2002—2007: «Цуккамбінат»
- з 2008: «Гарадзея»
Дасягненні
- Пераможца чэмпіянату Мінскай вобласці: 2006
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
- Найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе — 7 месца (2019)
Цяперашні склад
Станам на снежань 2019 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].
|
|
Рэзервовы склад
|
|
Трансферы
Зіма 2018—2019
Прыйшлі ў клуб
|
Пакінулі клуб
1 З арэнды |
Лета 2019
Прыйшлі клуб
1 У арэнду |
Пакінулі клуб
1 У арэнду |
Зіма 2018—2019
Прыйшлі ў клуб
1 Падаўжэнне арэнды |
Пакінулі клуб
1 Раней — у НФК у арэндзе |
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2007 | Чэмпіянат Мінскай вобласці, гр.Б (Д4) | 2 | 18 | 11 | 4 | 3 | 57–21 | 37 | 1/32 фіналу | |
2008 | Другая (Д3) | 7 | 30 | 12 | 8 | 10 | 43–39 | 44 | 1/32 фіналу | |
2009 | Другая (Д3) | 2 | 26 | 16 | 4 | 6 | 42–23 | 52 | 1/16 фіналу | |
2010 | Другая (Д3) | 1 | 34 | 27 | 3 | 4 | 112–29 | 84 | 1/8 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2011 | Першая (Д2) | 3 | 30 | 16 | 7 | 7 | 51–31 | 55 | 1/16 фіналу | |
2012 | Першая (Д2) | 2 | 28 | 18 | 6 | 4 | 49–21 | 60 | 1/8 фіналу | |
Пераходныя матчы1 | 2 | 1 | 0 | 1 | 1–4 | |||||
2013 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 18 | 6 | 6 | 68–32 | 60 | Чвэрцьфінал | |
Пераходныя матчы2 | 2 | 0 | 1 | 1 | 1–3 | |||||
2014 | Першая (Д2) | 6 | 30 | 11 | 12 | 7 | 42–26 | 45 | 1/8 фіналу | |
2015 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 21 | 5 | 4 | 73–25 | 68 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2016 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 8 | 14 | 8 | 36–39 | 38 | 1/8 фіналу | |
2017 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 8 | 14 | 8 | 37–35 | 38 | 1/8 фіналу | |
2018 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 9 | 7 | 14 | 31–33 | 34 | 1/8 фіналу | |
2019 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 30 | 12 | 8 | 10 | 31–29 | 44 | 1/16 фіналу |
- 1 Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Тарпеда-БелАЗ», апошняй каманды Вышэйшай лігі 2012.
- 2 Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Дняпра», перадапошняй каманды Вышэйшай лігі 2013.
Галоўныя трэнеры
- Георгій Барадулін (2004 — 2006)
- Андрэй Мікалаевіч (2006 — студзень 2012)
- Алег Кузьмянок (студзень 2012 — студзень 2013)
- Андрэй Кіпра (студзень 2013 — май 2014)
- Сяргей Яромка (май 2014 — чэрвень 2019)
- Алег Радушка (з чэрвеня 2019)
Зноскі
- ↑ Основной состав
- ↑ Дмитрий Байдук стал игроком "Городеи"
- ↑ а б Сазонович и Васьков перешли в «Городею»
- ↑ а б Роман Волков и Максим Высоцкий стали игроками "Городеи"
- ↑ Йоксимович вернулся в "Городею"
- ↑ а б Состав "Городеи" пополнили белорусский защитник и российский хавбек
- ↑ Ряды "Городеи" пополнил российский нападающий
- ↑ Подписан контракт с форвардом из Сербии Лазарем Сайчичем
- ↑ Близнюк завершил игровую карьеру
- ↑ Боян Дубайич сменил "Городею" на БАТЭ
- ↑ Игнатенко подписал контракт с "Шахтером"
- ↑ Александр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год
- ↑ «Городея» отдала Воловича в аренду в «НФК»
- ↑ Нападающий Кучмель стал игроком "Слонима-2017"
- ↑ Рудик перешел в "Городею"
- ↑ Позняк вернулся в "Городею"
- ↑ "Городея" арендовала у "Тамбова" форварда Архипова
- ↑ Леонид Ханкевич – футболист «Городеи»!
- ↑ "Городея" рассталась с российским форвардом Cорочкиным
- ↑ Тихоновский покинул "Городею"
- ↑ НФК арендовал у "Городеи" Ровбута
- ↑ "Городея" на год продлила контракты с Лебедевым и Архиповым
- ↑ В "Городее" будет два Архипова. И они близнецы
- ↑ В "Городее" снова есть Дмитрий Игнатенко
- ↑ "Городея" продлила контракт с Йоксимовичем и рассталась с Башиловым
- ↑ "Городея" рассталась с Васьковым
- ↑ Рудик покинул "Городею"
- ↑ а б "Городею" покинули Роман Волков и Максим Высоцкий
- ↑ Романюк покинул "Городею"
- ↑ «Городея» объявила о продлении контракта с Усеней и уходе Ровбута
- ↑ По окончании срока действия контракта "Городею" покинул нападающий Леонид Ханкевич
Спасылкі
- Афіцыйны сайт клуба (руск.)
- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com (англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)