Перайсці да зместу

Жыткавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Жыткавічы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 14,686551 км²[1]
Вышыня цэнтра
137 м[2]
Насельніцтва
16 019 чалавек[3] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовы індэкс
247960, 247951-247953
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216501000
Жыткавічы на карце Беларусі ±
Жыткавічы (Беларусь)
Жыткавічы
Жыткавічы (Гомельская вобласць)
Жыткавічы

Жы́ткавічы[4] (афіц. транс.: Žytkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жыткавіцкага раёна. За 238 км на захад ад Гомеля; чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. Насельніцтва 16 019 чал. (2017)[3].

Герб

У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе р. Гніліцу. Герб Сястрынец – памяць аб Кучуках–Сестрынцэвічах, першых вядомых уладальніках паселішча.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў Метрыцы пад 1500 як маёнтак Жыдкавічы у ВКЛ, вёска Слуцкага княства, першыя вядомыя ўладальнікі Кучукі–Сестрынцэвічы гербу «Сястрынец» (польск.: Siestrzeniec). З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерніі. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 г. чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. часовы адміністрацыйны цэнтр Мазырскага павета ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх земляў[5]

З 1924 цэнтр раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. З 1954 г. у складзе Гомельскай вобл. З 1971 г. — горад.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Гасцініца «Палессе».

Мікрараёны

Жыткавічы падзяляюцца на 5 мікрараёнаў:

  • Азёрны – паўднёвая частка горада, самы новы мікрараён
  • БМУ – заходняя частка горада
  • Зубраня – цэнтральная частка горада
  • Сельгастэхніка – паўднёва-заходняя частка горада
  • Усходні – паўночная частка горада

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. а б http://gp.by/upload/iblock/bac/bace6302a74f5bc2aac8d806b18fc108.pdf
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  5. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 (польск.)
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.

Спасылкі